Востраў Джэрвіс

З пляцоўкі Вікіпедыя.
Перайсці да: рух, знайсці
Востраў Джэрвіс

Джэ́рвіс (англ.: Jarvis Island) — каралавы востраў у цэнтральнай частцы Ціхага акіяна, знаходзіцца паміж Гаваямі і астравамі Кука. Агульная плошча вострава складае 4,5 км². Джэрвіс быў адкрыты брытанцамі ў 1821 годзе, а ў 1858 годзе быў анексаваны Злучанымі Штатамі. Востраў таксама вядомы пад назвай Ванкер (Bunker Island).

[правіць] Геаграфія

На востраве няма партоў ці прыстаняў, існуе толькі некалькі невялікіх заліваў, прыдатных да падыходу караблёў. У цэнтры Джэрвіса знаходзіцца лагуна, дзе на працягу дваццаці гадоў у ХІХ стагоддзі вялася здабыча гуана.

Клімат вострава трапічны, спякотны з высокай дзённай тэмпературай. Ночы значна халаднейшыя. Глеба вострава пераважна пяшчаная, паверхня ўздымаецца над морам на 7 метраў над ўзроўнем мора. Вакол вострава знаходзяцца каралавыя рыфы.

Знаходзячыся ў 35 км на поўдзень ад экватара, Джэрвіс не мае крыніцаў пітной вады, што выклікала адсутнасць буйной расэьліннасці. Сустракаюцца толькі невялікія кавалкі травы.

[правіць] Гісторыя

Востраў адкрыты еўрапейцамі 21 жніўня 1821 года брытанскім караблём Eliza Francis, які належаў Эдварду Томасу і Вільяму Джарвісу, і кіраваўся капітанам Браўнам. У сакавіку 1857 года востраў далучаны да ЗША згодна з Guano Islands Act, і фармальна анэксаваная 27 лютага 1858 года. Некаторы час тут вялася здабыча гуана амерыканскімі кампаніямі.

[правіць] Спасылкі


Асабістыя прылады
Прасторы імёнаў

Варыянты
Дзеянні
Навігацыя
Прылады
На іншых мовах