Востраў Кансон

З пляцоўкі Вікіпедыя
Перайсці да: рух, знайсці
Кансон
Côn Sơn
Con Dao.jpg
Каардынаты: Каардынаты: 8°40′57″ пн. ш. 106°36′26″ у. д. / 8.6825° пн. ш. 106.607222° у. д. (G) (O) (Я)8°40′57″ пн. ш. 106°36′26″ у. д. / 8.6825° пн. ш. 106.607222° у. д. (G) (O) (Я)
Акваторыя Ціхі акіян
Краіна Flag of Vietnam.svg В'етнам
Кансон (В'етнам)
Кансон
Кансон
Плошча 51,52 км²
Насельніцтва 6 000 чал.
Шчыльнасць насельніцтва 116,46 чал./км²


Кансон (в'етн.: Côn Sơn) — найбуйнейшы востраў архіпелага Кандаа на поўдні В'етнама. Агульная плошча - 51,52 км². Насельніцтва (2010) - 6000 чал.

Геаграфія і прырода[правіць | правіць зыходнік]

Кансон знаходзіцца ў 233,5 км на поўдзень ад горада Хашыміна, у 1372,5 км на поўдзень ад Ханоя, у 8516 км на паўднёвы усход ад Мінска. Мае вулканічнае паходжанне. Даволі гарысты. Найвышэйшы пункт - гара Святога Крыжа (2001 м).

На схілах гор захаваліся трапічныя лясы, якія насяляюць пераважна птушкі і паўзуны. Маецца 1 эндэмічны від яшчаркі. На берагах размножваюцца марскія чарапахі. Для іх аховы ў 1984 г. быў створаны нацыянальны парк.

Гісторыя[правіць | правіць зыходнік]

Востраў Кансон у мінулым быў вядомы як Пулау-Кундур (літаральна "патаемны востраў"), які фармальна ўваходзіў у склад кхмерскай дзяржавы, але найчасцей наведваўся чамскімі, в'етнамскімі і малайскімі мараходамі. У пачатку XVIII ст. яго няўдала спрабавалі каланізаваць брытанцы. У далейшым, Кансон увайшоў у склад В'етнама. У 1862 - 1956 гг. кантраляваўся Францыяй. На Кансоне была пабудавана турма, зачыненая толькі ў 1973 г. (вызвалена каля 8000 вязняў).

Інфраструктура[правіць | правіць зыходнік]

Большасць насельніцтва жыве ў горадзе Кандаа, каля якога дзейнічае аэрапорт. Уся тэрыторыя вострава добра тэлефікавана. Асноўная галіна эканомікітурызм.

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]