Капіці

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
(Пасля перасылкі з Востраў Капіці)
Капіці
англ. Kapiti
Характарыстыкі
Плошча19,65 км²
Насельніцтва0 чал.
Размяшчэнне
40°52′ пд. ш. 174°54′ у. д.HGЯO
АкваторыяТасманава мора
Краіна
Капіці (Новая Зеландыя)
Капіці
Капіці
Map
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Капіці (англ.: Kapiti) — невялікі востраў, размешчаны за 8 км на ўсход ад заходняга ўзбярэжжа Паўночнага вострава Новай Зеландыі. На мове маоры востраў мае назву «Моту-Рангануі», што ў перакладзе значыць «вядомы востраў»[1].

Геаграфія[правіць | правіць зыходнік]

Від на востраў

Капіці ўяўляе сабой адносна невялікі востраў у Тасманавым моры. Плошча — 19,65 км², даўжыня з паўночнага ўсходу на паўднёвы захад складае 10 км, шырыня — 2 км[2]. Аддзелены ад Паўночнага вострава пралівам Рауатэрангі. Вышэйшай кропкай з’яўляецца гара Тутэрэмаана (521 м)[2]. У геалагічных адносінах востраў уяўляе сабой вяршыню горнага хрыбта, які ўтварыўся ў выніку землетрасення каля 200 млн гадоў назад і цяпер апусціўся пад ваду.[3].

Заходні бок вострава, які звернуты да мора, скалісты с высокімі абрывамі, што маюць вышыню да некалькіх соцен метраў. На скалы ў гэтым раёне істотна ўплываюць заходнія вятры, таму расліннасць тут прадстаўлена пераважна нізкарослымі хмызнякамі. Сярод дрэў, якія сустракаюцца на востраве, вылучаюцца тава, кохекохе і канука[4].

У цяперашні час Капіці з’яўляецца часткай аднайменнага запаведніка, таму большая частка вострава знаходзіцца ва ўласнасці дзяржавы. На востраве жыве вялікая колькасць птушак, у тым ліку такахе, какака, новазеландсі меданос-хіхі, буры чырок і інш.[4].

Гісторыя[правіць | правіць зыходнік]

Першым еўрапейцам, які ўбачыў востраў, лічыцца брытанскі мараплавец Джэймс Кук, які ў 1770 годзе даў востраву назву «востраў Энтры» (англ.: Entry Island)[1].

Зноскі

  1. а б Kapiti – a changing resource (англ.). Department of Conservation. Архівавана з першакрыніцы 22 красавіка 2012. Праверана 21 чэрвеня 2015.
  2. а б Kapiti Island Nature Reserve. Features (англ.)(недаступная спасылка). Department of Conservation. Архівавана з першакрыніцы 8 сакавіка 2009. Праверана 21 чэрвеня 2015.
  3. Kapiti Island Nature Reserve. History (англ.)(недаступная спасылка). Department of Conservation. Архівавана з першакрыніцы 5 сакавіка 2009. Праверана 21 чэрвеня 2015.
  4. а б Kapiti Island Nature Reserve. Conservation (англ.)(недаступная спасылка). Department of Conservation. Архівавана з першакрыніцы 5 сакавіка 2009. Праверана 21 чэрвеня 2015.