Востраў Кахання

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Востраў Кахання
Характарыстыкі
Плошча0,088 км²
Насельніцтва0 чал.
Размяшчэнне
53°58′21″ пн. ш. 27°20′43″ у. д.HGЯO
АкваторыяЗаслаўскае вадасховішча
Краіна
Востраў Кахання (Беларусь)
Востраў Кахання
Востраў Кахання
Map

Востраў Кахання — востраў у заходняй частцы Заслаўскага вадасховішча. Прыкладная плошча — 8,8 га.

Даўжыня — 542,67 м. Найбольшая шырыня — 281 м. Абрысы вострава могуць змяняцца пад уздзеяннем вагання ўзроўню вады ў вадасховішчы. Месціцца за 138 м ад берага, з якім злучаны пантонным пешаходным мостам, насупраць санаторыя «Юнацтва». Большая частка пакрыта лесам.

Утвораны штучна падчас будаўніцтва Заслаўскага вадасховішча ў 1956 годзе. Атрымаў назву дзякуючы абрысам, якімі нагадвае сэрца.

У нашы дні знаходзіцца ў падпарадкаванні санаторыя «Юнацтва». Уздоўж берага пракладзена сцяжына, усталяваны электрыфікаваная альтанкі і мангалы. Маецца танцавальная пляцоўка. Выкарыстоўваецца для забаў і адпачынку.

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]