Востраў Кларыён

З пляцоўкі Вікіпедыя
Перайсці да: рух, знайсці
Кларыён
Clarión
Clarion Island - Map Finished (1-50,000).jpg
Каардынаты: Каардынаты: 18°22′00″ пн. ш. 114°44′00″ з. д. / 18.366667° пн. ш. 114.733333° з. д. (G) (O) (Я)18°22′00″ пн. ш. 114°44′00″ з. д. / 18.366667° пн. ш. 114.733333° з. д. (G) (O) (Я)
Архіпелаг Рэвілья-Хіхеда
Акваторыя Ціхі акіян
Краіна Flag of Mexico.svg Мексіка
Кларыён (Мексіка)
Кларыён
Кларыён
Плошча 19,8 км²
Насельніцтва 9 чал.
Шчыльнасць насельніцтва 0,455 чал./км²
Выгляд з космасу
Commons-logo.svgКларыён на Вікісховішчы 


Востраў Кларыён (ісп.: Clarión) — востраў у групе астравоў Рэвілья-Хіхеда. Адміністрацыйна належыць да мексіканскага штата Каліма. Плошча вострава - 19,8 км². На востраве знаходзіцца мексіканскі гарнізон (да 9 чал.).

Геаграфія[правіць | правіць зыходнік]

Востраў Кларыён з'яўляецца так званым "знешнім" у адносінах да іншых астравоў Рэвілья-Хіхеда. Ён знаходзіцца ў 380 км на захад ад Сакора, найбуйнейшага вострава архіпелага. Уваходзіць у часавы пояс UTC-8 (астатнія астравы ў пояс UTC-7). Даўжыня - 8,5 км, найбольшая шырыня - 3,43 км.

Востраў мае вулканічнае паходжанне. Быў створаны вывяржэннем на мяжы з тэктанічным разломам больш за 60 млн гадоў таму. Складаецца пераважна з базальтаў. На Кларыёне тры вяршыні — Монтэ-Галегас (335 м), Монтэ-дэ-ла-Марына (280 м), Піка-дэ-ла-Тыенда (292 м). Берагі стромкія скалістыя, да 183 м. Толькі на поўдні цэнтральнай часткі вылучаецца спадзісты бераг. Тут размешчана невялікая мексіканская ахоўная база (да 9 чал.).

Клімат трапічны засушлівы. На востраве Кларыён 2 возера, у якія сцякае дажджавая вада. У найбольш сухія месяцы яны робяцца часткова саланаватымі, а часам зусім перасыхаюць. Іншых сталых вадацёкаў або крыніц прэснай вады няма.

Прырода[правіць | правіць зыходнік]

Флора вострава Кларыён пустынная або паўпустынная. Распаўсюджаныя расліны — апунцыя, кактусы, травяністыя і хмызнякі. Фаўна прадстаўлена птушкамі, у тым ліку эндэмікамі, а таксама 1 відам змей і 1 відам мясцовай ігуаны. Чалавекам былі завезены трусы, свінні і авечкі, якія нанеслі значныя страты мясцовай прыродзе.

Гісторыя[правіць | правіць зыходнік]

Востраў быў адкрыты ў 1542 г. іспанскімі маракамі. Сваю назву атрымаў у XIX ст. у гонар амерыканскага карабля, які наведваў гэтыя воды. У 1868 г. далучаны да Мексікі. З 2008 г. уваходзіць у склад біясфернага запаведніка.

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]