Востраў Кінг, Тасманія
| Кінг англ.: King Island |
|
| Каардынаты: | |
| Акваторыя | Басаў праліў |
| Краіна | |
| АА першага ўзроўня | Тасманія |
| Плошча | 1 098 км² |
| Найвышэйшы пункт | 213 м |
| Насельніцтва (2007) | 1 723 чал. |
| Шчыльнасць насельніцтва | 1,569 чал./км² |
Кінг — востраў у Басавым праліве недалёка ад паўночна-заходняга ўскрайка вострава Тасманія, належыць Аўстраліі, уваходзіць у склад штата Тасманія. Плошча вострава 1100 км², насельніцтва каля 1570 чалавек (2005), сярэдні ўзрост 43,1 гады.
Тэрыторыя вострава Кінг цалкам уваходзіць у склад муніцыпалітэта Востраў Кінг. Галоўны горад Кары.
На востраве размешчаны вальфрамавыя руды (здабываецца мінерал шэяліт). Блізка ад вострава ляжыць мноства затанулых караблёў. Вакол вострава расце вялікая колькасць водарасцяў, якія выкідваюцца штармамі на бераг.
28 лістапада 2004 года на бераг вострава Кінг выкінулася больш за 70 кітоў і 30 дэльфінаў. 97 жывёл загінулі.
Востраў быў адкрыты і даследаваны ў 1802 годзе французскай экспедыцыяй пад кіраўніцтвам Нікаля Бадэна. Названы ў гонар Філіпа Кінга, губернатара штата Новы Паўднёвы Уэльс, у склад тэрыторыі якога тады ўваходзіла Тасманія.