Лакемба

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
(Пасля перасылкі з Востраў Лакемба)
Лакемба
фідж. Lakeba
Фота 1909 - 1914 гг.
Фота 1909 - 1914 гг.
Характарыстыкі
Плошча59,5 км²
Насельніцтва2 100 чал.
Шчыльнасць насельніцтва35,29 чал./км²
Размяшчэнне
18°13′ пд. ш. 178°47′57,37″ з. д.HGЯO
АкваторыяМора Кора
Краіна
Лакемба (Фіджы)
Лакемба
Лакемба
Праблемы з <mapframe>:
  • Атрыбут «latitude» мае няслушнае значэнне
  • Атрыбут «longitude» мае няслушнае значэнне

Лакемба (фідж.: Lakeba) — найбуйнейшы востраў архіпелага Лау (Фіджы). Плошча — 59,5 км². Насельніцтва (2010) — 2 100 чалавек.

Лакемба знаходзіцца ў 286 км на ўсход ад Сувы. З’яўляецца дзесятым па плошчы востравам Фіджы. Даўжыня — каля 11 км. Найбольшая шырыня — 9,21 км. Востраў мае вулканічнае паходжанне, гарысты. Бераг атачае кола каралавых рыфаў. Клімат марскі трапічны.

Востраў Лакемба — адно з самых старажытных месцаў Фіджы. Археолагамі выяўлены стаянкі прадстаўнікоў культуры Лапіта, заснаваныя каля 3 000 гадоў таму. На працягу тысячагоддзяў адбывалася ўзаемнае ўздзеянне палінезійскай і меланезійскай культур, што адлюстравалася на фарміраванні сучаснай спецыфічнай культуры астравіцян.

На востраве дзейнічаюць порт і аэрапорт. Асноўны занятак насельніцтва — вырошчванне какосавай пальмы.

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]