Востраў Мадура

З пляцоўкі Вікіпедыя
Перайсці да: рух, знайсці

Мадура (індан.: Pulau Madura) — востраў у Малайскім архіпелагу, тэрыторыя Інданезіі. Размешчаны ля паўночна-ўсходняга берага вострава Ява, аддзелены ад яго Мадурскім пралівам. Абмываецца Яванскім морам і морам Балі Ціхага акіяна.

Адміністрацыйна адносіцца да правінцыі Усходняя Ява. Найбольш буйныя гарады - Памекасан, Бангкалан, Сампанг, Суменеп - цэнтры чатырох аднайменных акругаў (кабупатэнаў), на якія разбіта тэрыторыя вострава.