Востраў Мальёрка
З пляцоўкі Вікіпедыя.
| Мальёрка | |
| Каардынаты: | |
| Краіна | |
| Плошча | 3 640,16 км² |
| Найвышэйшы пункт | 1 445 м |
| Насельніцтва (2005) | 777 821 чал. |
| Шчыльнасць насельніцтва | 213,678 чал./км² |
Мальёрка[1] , або Маёрка (ісп., кат. Mallorca [maʎorka], [majorka]; лац. Insula maior, пазней Maiorica — «большы востраў» у параўнанні з Меноркай) — адзін з Балеарскіх астравоў, размешчаных у Міжземным моры, належыць Іспаніі. Плошча складае 3640,16 кв. км, тым самым Мальёрка з'яўляецца самым буйным востравам Іспаніі па плошчы. Насельніцтва - 777.821 жыхароў (2005). Як і іншыя Балеарскія астравы - Івіса, Фарментэра і Менорка - Мальёрка папулярная ў якасці пляжнага курорта.
Адміністрацыйны цэнтр вострава горад Пальма таксама з'яўляецца цэнтрам аўтаномнай супольнасці Балеарскіх астравоў. Нацыянальны гімн Мальёркі - La Balanguera.
Зноскі
- ↑ Напісанне Мальёрка, а таксама Маёрка ў адпаведнасці з БЭ ў 18 тамах., Т.10. Мн., 2000, С.45