Мангарэва (востраў)

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
(Пасля перасылкі з Востраў Мангарэва)
Мангарэва
фр. Mangareva
Выгляд звонку
Выгляд звонку
Характарыстыкі
Плошча18 км²
Насельніцтва1 337 чал.
Шчыльнасць насельніцтва74,28 чал./км²
Размяшчэнне
23°06′ пд. ш. 134°57′ з. д.HGЯO
АкваторыяЦіхі акіян
Краіна
Мангарэва (востраў) (Французская Палінезія)
Мангарэва
Мангарэва
Map
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Мангарэва (фр.: Mangareva) — найбуйнейшы і адзіны населены востраў у групе астравоў Гамб'е ў Французскай Палінезіі. Плошча — 18 км². Насельніцтва — 1337 чал. (2007 г.).

Прырода[правіць | правіць зыходнік]

Мангарэва мае вулканічнае паходжанне. Найвышэйшая гара Даф дасягае 441 м над узроўнем мора. Дзякуючы незвычайна прыгожым пейзажам востраў часта называюць гарой, якая плыве, што часткова мае рацыю, паколькі Мангарэва ўяўляе сабою конус старажытнай гары, якая ў выніку складаных геалагічных працэсаў апусцілася ў акіян.

Клімат трапічны пасатны, але не спякотны. Сярэдняя тэмпература паветра 27° C. 3000 гадзін у год ззяе сонца.

Флора і фаўна вострава значна зменены чалавекам, аднак Мангарэва вядомы сваёй багатай зелянінай і кветкамі. Водныя прасторы вакол вострава славяцца біялагічнай разнастайнасцю.

Гісторыя[правіць | правіць зыходнік]

Востраў Мангарэва быў населены ў X — XIII стст. выхадцамі з Маркізскіх астравоў, якія склалі этнічную супольнасць мангарэва. Мясцовыя жыхары славіліся апрацоўкай каменю, каралаў, ракавін і дрэва.

Англічане адкрылі востраў у XVII ст., але першыя кантакты паміж імі і мангарэва былі ўсталяваны толькі ў 1826 г. У 1834 г. тут высадзіліся французскія місіянеры, якія распаўсюдзілі сярод астравіцян каталіцызм і фактычна стварылі тэакратычную дзяржаву, на чале якой стаяў мясцовы правадыр. У 1881 г. Францыя афіцыйна анексавала востраў.

Інфраструктура[правіць | правіць зыходнік]

Большая частка сучаснага насельніцтва вострава Мангарэва жыве ў вёсцы Рыкітэа, займаецца вырошчваннем чорнага жэмчугу і абслугоўваннем турыстаў. Толькі 2 сям'і маюць плантацыі садавіны, што ідзе на продаж, у тым ліку ў іншыя месцы Французскай Палінезіі. Дзейнічае аэрапорт.

Працуюць 2 школы, якія разам даюць 8-гадовую адукацыю.

Галоўнай гістарычнай славутасцю з'яўляецца кафедральны сабор Святога Міхаіла. У 1999 г. упершыню яго плябанам стаў карэнны мангарэва.

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]