Востраў Матуа
| Матуа Матуа |
|
| Каардынаты: | |
| Акваторыя | Ціхі акіян |
| Краіна | |
| Плошча | 52 км² |
| Насельніцтва | 0 чал. |
Востраў Ма́туа (рус. Матуа) - востраў у Вялікай градзе Курыльскіх астравоў. Адміністрацыйна ўваходзіць у склад Сахалінскай вобласці Расіі. Плошча - 52 км².
Прырода і геаграфія [правіць]
Востраў мае вулканічнае паходжанне. Выцягнуты ў форме авалу з паўночнага захада на паўднёвы ўсход. Даўжыня - каля 11 км. Шырыня - 6,4 км. Значную частку вострава займае актыўны вулкан Сарычава (1497 м.). Значных наземных вадатокаў няма. Адзіная рака з пітной вадою на паўднёвым усходзе вострава. Берагі часткова пяшчаныя. Дзве зручныя для марскіх суднаў бухты.
Раслінны свет не багаты. Сустракаюцца зараснікі алешыны. Жывёльны свет прадстаўлены ластаногімі і птушкамі. Наземныя звяры - лісы і шматлікія грызуны.
Каля Матуа знаходзіцца востраў Тапарковы.
Гісторыя [правіць]
Першымі насельнікамі вострава былі айны, якія і далі яму назву Матуа ("малыя вогненныя залівы").
У 1875 г. далучаны да Японіі. Да пач. XX ст. карэнных жыхароў перасялілі на востраў Шыкатан. Матуа выкарыстоўваўся японскімі рыбаловамі. У 1930 - 1945 гг. на ім знаходзілася буйная ваенная база.
З 1945 г. ў складзе СССР як частка Расійскай федэрацыі. У савецкі час дзейнічала памежная застава. З 1998 г. востраў ненаселены. Захаваліся шматлікія рэшткі знаходжання японскіх і савецкіх ваенных, у тым ліку падземныя будынкі. Рэшткі савецкіх пасёлкаў Губанава і Сарычава.
Адным з найбольш актыўных сучасных даследчыкаў прыроды і гісторыі вострава з'яўляецца выхадзец з Беларусі Яўген Верашчага.
Спасылкі [правіць]
- Змястоўная інфармацыя з картай ад Яўгена Верашчагі
- Агульнаыя інфармацыя
- Пра востраў Матуа
- Таямніцы Матуа
| Курыльскія астравы | |||||||
|---|---|---|---|---|---|---|---|
| Вялікая Курыльская града |
|
||||||
| Малая Курыльская града | Шыкатан • Палонскага* • а-вы Асколкі* • Зялёны* • Танфільева* • Юрый* • а-вы Дзёміна* • Анучына* | ||||||
| *астравы, таксама вядомыя пад агульнай назвай Хабамаі | |||||||