Востраў Мафія

З пляцоўкі Вікіпедыя
Перайсці да: рух, знайсці
Disambig-dark.svg У гэтага паняцця ёсць іншыя значэнні. Гл. Мафія.
Мафія
Mafia
Mafia Isle be.svg
Каардынаты: Каардынаты: 7°51′00″ пд. ш. 39°47′00″ у. д. / 7.85° пд. ш. 39.783333° у. д. (G) (O) (Я)7°51′00″ пд. ш. 39°47′00″ у. д. / 7.85° пд. ш. 39.783333° у. д. (G) (O) (Я)
Акваторыя Індыйскі акіян
Краіна Flag of Tanzania.svg Танзанія
Мафія (Танзанія)
Мафія
Мафія
Плошча 435 км²
Насельніцтва 40 801 чал.
Шчыльнасць насельніцтва 93,795 чал./км²
Узбярэжжа
Commons-logo.svgМафія на Вікісховішчы 

Мафія (суахілі: Mafia) — востраў у заходняй частцы Індыйскага акіяна, каля ўзбярэжжа Усходняй Афрыкі. Уваходзіць у склад Танзаніі. Агульная плошча - 435 км². Насельніцтва (2002 г.) - 40801 чал.

Геаграфія[правіць | правіць зыходнік]

Востраў Мафія знаходзіцца прыкладна ў 18 км ад усходняга ўзбярэжжа Танзаніі, у 125 км на паўднёвы ўсход ад Дар-эс-Салама, 476 км ад Дадомы, 6970 км ад Мінска.

Востраў мае мацерыковае паходжанне і фактычна складаецца з некалькіх самастойных астравоў, якія злучаюцца толькі падчас адліву. Галоўны востраў цягнецца на 49 км у даўжыню, яго найбольшая шырыня - 17,4 км. Усе астравы атачае кола каралавых рыфаў. Найвышэйшы пункт - 53 м. Узбярэжжа пакрыта манграмі і белымі пясчанымі пляжамі.

Гісторыя[правіць | правіць зыходнік]

З X ст. востраў Мафія з'яўляўся адным з прыбежышчаў цывілізацыі суахілі. Яго назва паходзіць ад арабскага слова مجموعة ("архіпелаг") або суахілі mahali ("месца"). Каля паселішча Кіліндоні знаходзяцца рэшткі будынкаў перыяду Сярэднявечча. Археолагамі знойдзены арабскія манеты і рэчы XIIIXIV стст. Мяркуецца, што да прыходу партугальцаў востраў Мафія быў у залежнасці ад суседняй Кілвы.

У XVIXVII стст. востраў кантраляваўся партугальцамі, а ў XVIIIXIX стст. — аманскімі і занзібарскімі арабамі. Тут спыняліся гандлёвыя караблі, але істотнай ролі ў эканамічным жыцці Усходняй Афрыкі ён не меў. У паўднёвай частцы вострава арабамі былі створаны плантацыі какосаў. Паводле вусных паданняў, у першай палове XIX ст. на Мафію рабілі напады сакалава, якія не толькі захоплівалі ў рабства мясцовых жыхароў, але таксама практыкавалі канібалізм.

У 1890 г. востраў Мафія быў далучаны да германскіх каланіяльных валоданняў і адміністрацыйна адарваны ад Занзібара. Султан Занзібара атрымаў кампенсацыю ў памеры 4 мільёнаў залатых марак. У 1915 г. востраў захапілі брытанцы. У 1922 г. было адменена рабства.

У 1961 г. востраў Мафія ўвайшоў у склад незалежнай дзяржавы Танганьіка, пераўтворанай у 1964 г. у Танзанію.

Інфраструктура[правіць | правіць зыходнік]

Насельніцтва вострава Мафія прадстаўлена пераважна суахілі, якія жывуць у двух дзясятках паселішчаў. Найбуйнейшае з іх - Кіліндоні. У ім ёсць марскі порт, не далёка размешчаны аэрапорт.

Галоўны занятак мясцовых жыхароў — сельская гаспадарка. На поўдні вырошчваюць какосавую пальму, на поўначы - рыс, фасолю, гародніну і г. д. Для насельнікаў узбярэжжа значную ролю мае рыбалоўства. Існуюць хатнія кустарныя промыслы. Развіваецца турызм.

У праліве паміж востравам Мафія і кантынентам вядуцца пошукі нафты.

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]