Востраў Маёта

З пляцоўкі Вікіпедыя.
Перайсці да: рух, знайсці

Маёта (фр.: Mayotte, Collectivité départementale de Mayotte) – востраў, які належыць Францыі, размешчаны ў Каморскім архіпелагу ў Індыйскім акіяне, на захадзе ад Мадагаскару. Атрымаў статус заморскай супольнасці Францыі. Сталіца — горад Мамудзу.

Складаецца з галоўнага вострава Гранд-Тэрэ, меншай Пеціт-Тэрэ і некалькіх невялікіх астравоў.

Гісторыя[правіць | правіць зыходнік]

  • У 1500 годзе на астравах заснаваны султанат Маорэ, ці Маўці (французы перайначылі ў Маёта).
  • 1503 год – на востраў высадзіліся партугальцы.
  • 1832 год – астравы заваяваныя мадагаскарскім каралём, а ў 1833 адваяваныя суседнім султанатам Мвалі, з 1835 года перайшлі султанату Ндзувані, але ў 1836 атрымалі незалежнасць.
  • У 1843 годзе ўвесь архіпелаг стаў французскай калоніяй.
  • У 1966 годзе, пасля атрымання Каморскімі астравамі незалежнасці, Францыя адмовілася перадаць ім востраў, дзе размяшчалася іх ваенна-марская база. Правёўшы рэферэндум, на якім большасць насельніцтва Маёты выказалася супраць далучэння да Каморскіх астравоў, Францыя прадаставіла Маёце статус сваёй заморскай супольнасці.

Геаграфія[правіць | правіць зыходнік]

Плошча астравоў складае 374 км². Галоўны востраў, Гранд-Пэрэ, з геалагічнага пункту гледжання самы стары з Каморскага архіпелагу, працягласцю 39 км, шырынёй 22 км. Самай высокай кропкай з'яўляецца гара Бенара (660 м). Вулканічная глеба дастаткова ўрадлівая, каралавыя рыфы, якія абкружаюць астравы, забяспечваюць астравы рыбай. Клімат экватарыяльны, марскі.

Вонкавыя спасылкі[правіць | правіць зыходнік]

Шаблон:Краіны Афрыкі