Мбау

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
(Пасля перасылкі з Востраў Мбау)
Мбау
фідж. Bau
Хата на востраве Мбау, 1930-ыя гг.
Хата на востраве Мбау, 1930-ыя гг.
Характарыстыкі
Плошча0,08 км²
Насельніцтва200 чал.
Шчыльнасць насельніцтва2 500 чал./км²
Размяшчэнне
17°58′18,20″ пд. ш. 178°36′57,37″ у. д.HGЯO
АкваторыяМора Кора
Краіна
Мбау (Фіджы)
Мбау
Мбау
Map
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Мбау (фідж.: Bau) — невялікі востраў каля ўсходняга ўзбярэжжа Віці-Леву (Фіджы). Плошча — 0,08 км². Насельніцтва (2006) — 200 чалавек.

Востраў Мбау — дробны кавалак сушы з даволі плоскім рэльефам. Большая частка тэрыторыі занята жытламі жыхароў аднайменнай вёскі. Падчас цыклонаў і моцных штармоў частка берага затапляецца. З мэтай прадухілення паводак плануецца стварыць уздоўж мора сцяну, якая здолее затрымаць хвалі.

Востраў Мбау вядомы на Фіджы тым, што ў XVIII стагоддзі адсюль пайшло некалькі высакародных дынастый, у тым ліку будучая каралеўская сям’я. Правадыры з вострава адыгрываюць значную палітычную ролю і ў нашы дні.

Дыялект фіджыйскай мовы вострава Мбау з’яўляецца афіцыйнай літаратурнай мовай Фіджы.

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]