Муна (востраў)

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
(Пасля перасылкі з Востраў Муна)
Муна
індан. Muna
Насельнікі вострава Муна, 1920-я гг.
Насельнікі вострава Муна, 1920-я гг.
Характарыстыкі
Плошча2 889 км²
Насельніцтва268 140 чал.
Шчыльнасць насельніцтва92,81 чал./км²
Размяшчэнне
5°08′ пд. ш. 122°32′ у. д.HGЯO
АрхіпелагВялікія Зондскія астравы
Акваторыямора Флорэс
Краіна
Муна (востраў) (Інданезія)
Муна
Муна
Map
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Муна (індан.: Muna) — востраў у Інданезіі. Размешчаны на паўднёвы ўсход ад Сулавесі. Плошча — 2889 км². Насельніцтва (2010 г.) — 268 140 чал.

Геаграфія і прырода[правіць | правіць зыходнік]

Востраў Муна знаходзіцца ў паўднёвай частцы інданезійскай правінцыі Паўднёва-Усходні Сулавесі, аддзелены вузкімі пралівамі ад астравоў Сулавесі (11 км), Бутон (0,53 км) і Кабаэна (24 км). Даўжыня — 93,4 км. Найбольшая шырыня — 48,5 км. Для паўднёвага і паўднёва-ўсходняга ўзбярэжжаў характэрна чаргаванне выступаў сушы з глыбокімі залівамі.

Востраў сфарміраваўся ў перыяд 208,5 — 35 млн гадоў у выніку некалькіх зрухаў тэктанічных пліт. Асаблівасцю мясцовых ландшафтаў з’яўляецца пагорыстая мясцовасць з вузкімі далінамі і прыбярэжнымі нізінамі. Частка вострава пакрыта лясамі, у якіх захаваліся рэдкія віды флоры і фаўны. Значным багаццем адрозніваецца падводны свет прыбярэжных каралавых рыфаў.

Клімат трапічны пасатны. З мая да кастрычніка працягваецца сухі сезон.

Гісторыя і культура[правіць | правіць зыходнік]

З часоў сярэднявечча востраў Муна знаходзіўся ў залежнасці ад дзяржавы Бутон. Адсюль вывозілі каштоўныя віды драўніны. У 1950 г. востраў далучаны да Інданезіі.

Карэннымі жыхарамі Муны з’яўляецца асобны народ муна або вуна, які размаўляе на аўстранезійскай мове. Галоўнымі заняткам лічацца земляробства, вырошчванне рысу і клубневых культур. Важную ролю ў харчаванні таксама адыгрываюць збор сага, марскіх малюскаў і водарасцяў. Асноўная рэлігія — іслам.

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]