Востраў Мурана
Мурана (іт. Murano) — адзін з буйных астравоў Венецыянскай лагуны. Знаходзіцца ў 2-х кіламетрах на поўнач ад вострава Рыальта.
Часцяком востраў называюць «малой Венецыяй». Востраў злучаны з цэнтральнай часткай Венецыі з дапамогай ліній ваппрэта.
Пачынаючы з XVI стагоддзя востраў быў месцам забавы венецыянцаў. На востраве размяшчаліся вілы, сады, фантаны.
Муранскае шкло [правіць]
Востраў сусветна вядомы сваёй шкляной вытворчасцю. У 1291 г. гарадскі савет вырашыў вынесці майстэрні па вытворчасці ўпрыгожванняў на востраў Мурана, каб зберагчы сакрэты майстроў ад канкурэнтаў і пазбавіцца ад пажараў, якія маглі быць выкліканыя распаленымі горнымі майстроў. Шкловыдзімальнікі атрымалі шырокія прывілеі, але былі пазбаўлены права выезду. Дачкам шкловыдзімальшчыкаў не забаранялася брацца шлюбам з венецыянцамі блакітнай крыві.
Муранскае шкло прываблівае турыстаў, якія наведваюць Венецыю. У цяперашні час шкляной вытворчасцю займаюцца некалькі фабрык, самая буйная сярод якіх - Formia (з 1959, уладальнікі - сям'я Міян). Самым вядомым майстрам лічыцца Сільвана Сіньёнрэта.
Славутасці [правіць]
Славутасцямі вострава з'яўляюцца Музей шкла, Сабор Санці-Марыя э Даната, царква Сан-П'етра Марцірэ.
|
|||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||
