Востраў Муху
З пляцоўкі Вікіпедыя.
| Муху эст.: Muhu |
|
| Каардынаты: | |
| Краіна | |
| Плошча | 198 км² |
| Насельніцтва | 1 822 чал. |
| Шчыльнасць насельніцтва | 9,202 чал./км² |
Муху (таксама вядомы як Маон, Мухумаа; эст.: Muhu) - трэці па велічыні востраў Эстоніі пасля Саарэмаа і Хіюмаа агульнай плошчай 198 км². З'яўляецца часткай Маандзунскага архіпелага Балтыйскага мора.
Як і суседнія астравы, Муху малаўрадлівы, бо складзены галоўным чынам вапнякамі і марскімі адкладаннямі антрапагена. Глебы друзавыя і пясчаныя. Маюцца хваёвыя лясы, а па берагах зараснікі трыснёга.
Асноўныя гаспадарчыя галіны — рыбалоўства і рыбаперапрацоўка, земляробства, жывёлагадоўля.
Насельніцтва вострава — 1697 чалавек (2010).
| Гэта пачатак артыкула пра Эстонію. Вы можаце дапамагчы праекту, выправіўшы і дапоўніўшы яго. |