Востраў Натуна-Бесар

З пляцоўкі Вікіпедыя.
Перайсці да: рух, знайсці
Натуна-Бесар
Natuna Besar
Natuna Island Surili area.png
Каардынаты: Каардынаты: 3°56′53″ пн. ш. 108°12′45″ у. д. / 3.948056° пн. ш. 108.2125° у. д. (G) (O) (Я)3°56′53″ пн. ш. 108°12′45″ у. д. / 3.948056° пн. ш. 108.2125° у. д. (G) (O) (Я)
Архіпелаг астравы Натуна
Акваторыя Паўднёва-Кітайскае мора
Краіна Flag of Indonesia.svg Інданезія
Натуна-Бесар (Інданезія)
Натуна-Бесар
Натуна-Бесар
Плошча 1 720 км²
Найвышэйшы пункт 1 035 м
Насельніцтва (2010) 60 000 чал.
Шчыльнасць насельніцтва 34,884 чал./км²
Гара Ранаі

Натуна-Бесар або Вялікая Натуна (індан.: Natuna Besar) — найбуйнейшы востраў архіпелага Натуна. Уваходзіць у склад інданезійскай правінцыі Рыау. Агульная плошча - 1720 км². Насельніцтва - каля 60 тыс. чал.

Востраў з'яўляецца часткай кантынентальнага шэльфа. Утвораны каля 8 тысячагоддзя да н. э. у выніку павышэння ўзроўню акіяна. Берагі пясчаныя, атачаюцца каралавым рыфам. Найвышэйшы пункт — гара Ранаі (1035 м). Не далёка ад яе знаходзіцца парк Аліф, дзе на плошчы 3 га можна бачыць скалы самых незвычайных форм.

Прырода багата на разнастайныя віды птушак, тут жывуць малпы (Presbytis natunae), марскія чарапахі, яшчаркі. Багатая фауна каралавага рыфа.

Клімат трапічны мусонны. Сярэдняя тэмпература +27,1° C. Найбольш сухая пара году — з сакавіка да ліпеня.

На Натуна-Бесар знаходзіцца адміністрацыйны цэнтр астравоў Натуна — Ранаі. Значная частка яго жыхароў займаецца здабычай і транспартыроўкай прыроднага газу. Востраў — афшорная зона. Дзейнічае аэрапорт.

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]