Востраў Нуку-Хіва

З пляцоўкі Вікіпедыя
Перайсці да: рух, знайсці
Нуку-Хіва
Nuku Hiva
Nukuhiva.map.svg
Каардынаты: Каардынаты: 8°52′00″ пд. ш. 140°06′00″ з. д. / 8.866667° пд. ш. 140.1° з. д. (G) (O) (Я)8°52′00″ пд. ш. 140°06′00″ з. д. / 8.866667° пд. ш. 140.1° з. д. (G) (O) (Я)
Акваторыя Ціхі акіян
Краіна Flag of French Polynesia.svg Французская Палінезія
Нуку-Хіва (Ціхі акіян)
Нуку-Хіва
Нуку-Хіва
Плошча 339 км²
Насельніцтва 2 660 чал.
Шчыльнасць насельніцтва 7,847 чал./км²
Выгляд з космасу
Commons-logo.svgНуку-Хіва на Вікісховішчы 
Пейзаж вострава Нуку-Хіва

Нуку-Хіва (франц. Nuku Hiva) — найбуйнейшы востраў у групе Маркізскіх астравоў. Плошча - 339 км². Насельніцтва - 2660 чал. (2006 г.).

Прырода[правіць | правіць зыходнік]

Нуку-Хіва мае вулканічнае паходжанне. Заходняе ўзбярэжжа скалістае, даволі стромкае. На паўднёвым і паўночным ўзбярэжжах ёсць прыдатныя для суднаў залівы. Цэнтральную частку займае плато з саваннай расліннасцю. Дрэваў на востраве наогул амаль няма. Найвышэйшы пункт - гара Тэкаа (1224 м) - знаходзіцца на захадзе. Паўночны захад амаль не атрымоўвае ападкаў, вельмі засушлівы і, хутчэй, нагадвае пустыню.

Гісторыя[правіць | правіць зыходнік]

Палінезійцы перасяліліся на Нуку-Хіву з Самоа каля 2 тыс. гадоў таму, аднак цэнтральная частка вострава была асвоена значна пазней. У легендах маркізцаў іх астравы часта параўноўваліся з хацінай на моры, прычым Нуку-Хіва малявалася як дах. Мясцовыя жыхары займаліся сельскай гаспадаркай і ловам рыбы. Яны падзяляліся на 10-15 плямён, якія вялі паміж сабою несупынныя войны.

У 1791 г. востраў Нуку-Хіва быў адкрыты амерыканскімі мараплаўцамі. За імі ўслед рушылі мараплаўцы з Францыі і Вялікабрытаніі. Увосень 1813 г. на востраве высадзіліся амерыканскія ваенныя, якія пабудавалі тут базу Мэдзісанвіль для нападу на брытанскія гандлёвыя судны і абвясцілі Нуку-Хіву маёмасцю ЗША. Амерыканцы ўцягнуліся ў міжплемянную вайну і забілі мноства мясцовых жыхароў. У 1814 г. яны пакінулі Мэдзісанвіль.

У 1842 г. востраў быў абвешчаны ўладаннем Францыі. У 1842 - 1853 гг. дзейнічалі французскія ваенны пост і гандлёвая факторыя. У 1872 г. з'явілася сталая адміністрацыя. З-за эпідэмічных захворванняў колькасць карэнных жыхароў значна скарацілася да 1920-ых гг., таму французскі ўрад быў вымушаны арганізаваць медыцынскую дапамогу і абавязковыя прышчэпкі.

У 1990-ых гг. на Нуку-Хіве ўзнік рух за аддзяленне ад Французскай Палінезіі, які, аднак, спыніўся пасля смерці мясцовага палітыка Люсьена Кімітэтэ ў авіякатастрофе ў 2002 г.

Інфраструктура[правіць | правіць зыходнік]

На востраве існуе некалькі паселішчаў. Паселішча Таёхае лічыцца адміністрацыйным цэнтрам усіх Маркізскіх астравоў. Сістэма дарог на Нуку-Хіве знаходзіцца ў дрэнным стане. Дзейнічае авіяпаласа, якая забяспечвае рэгулярныя авіязносіны з Таіці. Астравіцяне займаюцца земляробствам і абслугоўваннем турыстаў, што наведваюць мясцовыя археалагічныя помнікі. Ёсць селькагаспадарчае вучылішча.

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]