Востраў Паган
| У гэтага паняцця ёсць іншыя значэнні, гл. Паган |
| Паган Pagan |
|
| Каардынаты: | |
| Архіпелаг | Марыянскія астравы |
| Акваторыя | Ціхі акіян |
| Краіна | |
| Плошча | 47,23 км² |
| Найвышэйшы пункт | 570 м |
| Насельніцтва (2010) | 0 чал. |
Пага́н (англ. Pagan) — востраў у складзе Марыянскіх астравоў. Частка тэрыторыі Паўночныя Марыянскія астравы. Плошча - 47,23 км². З 1981 г. незаселены.
Гісторыя[правіць]
Востраў быў населены каля 3 тыс. гадоў таму продкамі чамора. У XVI - XIX стст. належыў Іспаніі. У 1899 — 1914 гг. - Германіі. У 1914 — 1944 гг. кантраляваўся Японіяй. Японцамі на Пагане была пабудавана буйная ваенная база (каля 2500 чал.). У 1944 г. захоплены ЗША.
У 1981 г. з-за актыўнасці мясцовага вулкана насельніцтва (некалькі дзесяткаў чалавек) было эвакуіравана.
У 2011 г. Японія прапанавала стварыць на Пагане звалку для смецця, якое ўтварылася ў выніку цунамі 2011 г. Існуюць планы амерыканскага камандвання па размяшчэнню на востраве ваеннага палігона для выпрабавання балістычных ракет.
Прырода[правіць]
Паган - пяты па велічыні востраў Марыянскіх астравоў. Мае вулканічнае паходжанне, складзены двума паўночным і паўднёвым стратавулканамі. Конус паўночнага вулкана Паган - вышэйшая кропка вострава (570 м). Яго кальдэра дасягае 7 км ў дыяметры. З XVII ст. ён застаецца актыўным. Асабліва моцнае вывяржэнне 1981 г. прымусіла ўлады эвакуіраваць насельніцтва. Лава разбурыла мясцовую авіяпаласу.
Значная частка вострава пакрыта попелам і іншымі прадуктамі вывяржэння. Але на паўднёвай частцы і на ўзбярэжжы захаваліся багатая расліннасць і жывёльны свет (пераважна птушкі, кажаны, крабы, а таксама здзічэлая свойская жывёла).