Востраў Палаван

З пляцоўкі Вікіпедыя
Перайсці да: рух, знайсці
Палаван
тагальск.: Palawan
Ph locator map palawan.png
Каардынаты: Каардынаты: 9°31′39″ пн. ш. 118°23′51″ у. д. / 9.5275° пн. ш. 118.3975° у. д. (G) (O) (Я)9°31′39″ пн. ш. 118°23′51″ у. д. / 9.5275° пн. ш. 118.3975° у. д. (G) (O) (Я)
Краіна Flag of the Philippines.svg Філіпіны
АА першага ўзроўня правінцыя Палаван
Палаван (Філіпіны)
Палаван
Палаван
Няма старонкі Шаблон:На карце/Філіпіны правінцыя Палаван
Плошча 12 188,6 км²
Найвышэйшы пункт 2 085 м
Насельніцтва (2010) 900 000 чал.
Шчыльнасць насельніцтва 73,839 чал./км²
Commons-logo.svgПалаван на Вікісховішчы 

Палаван (тагальск. Palawan) — востраў на Філіпінах, разам з суседнімі астравамі складае самую вялікую (аднайменную) правінцыю ў дзяржаве. Палаван мае 425 км у даўжыню і ад 8,5 да 40 км у шырыню. Плошча вострава Палаван - 12 188,6 км ². Адміністрацыйны цэнтр - горад Пуэрта-Прынсеса. Геаграфічна востраў знаходзіцца паміж Паўднёва-Кітайскім морам, якое ляжыць на паўночны захад, і морам Сулу на паўднёвым усходзе.

Рэльеф і клімат[правіць | правіць зыходнік]

Большую частку вострава займаюць горы, джунглі і мангравыя лясы. Цэнтральны горны ланцуг дзеліць Палаван на дзве часткі, клімат у якіх адрозніваецца. Востраў знаходзіцца ў зоне ўплыву паўднёва-заходніх мусонаў. Ападкі выпадаюць з мая па снежань, у астатні час года на Палаване сухое і гарачае надвор'е. На працягу ўсяго года сярэдняя дзённая тэмпература складае ад 26 да 29 °C.

Гісторыя[правіць | правіць зыходнік]

Яшчэ ў старажытныя часы кітайскія гандляры прыязджалі на Філіпіны праз Палаван. У XII стагоддзі востраў пачалі засяляць малайцы. Яны займаліся, у асноўным, рыбалоўствам, земляробствам і паляваннем. У пачатку XVII стагоддзя на Палаван накіраваліся іспанскія місіянеры, якія сустрэлі супраціў з боку людзей племя мора. Да XVIII стагоддзя іспанцы будавалі цэрквы побач з умацаванымі гарнізонамі для абароны ад набегаў мора. У 1749 султан Барнэа перадаў паўднёвы Палаван Іспаніі. У 1898 іспанцы пакінулі востраў пасля рэвалюцыі, і ЗША ўстанавілі праўленне. З 1903 ўтворана правінцыя, якая атрымала сваю назву, па галоўным востраве, Палаван. Падчас Другой сусветнай вайны японцы, асцерагаючыся вызвалення ваеннапалонных з боку саюзнікаў, сабралі каля 150 чалавек у яме і падпалілі з дапамогай бочак з бензінам. Тых, хто спрабаваў уцячы даганялі кулі. Усяго загінула ад 133 да 141 ваеннапалоннага, толькі 11 ўдалося выратавацца.

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]