Востраў Перэхіль

З пляцоўкі Вікіпедыя
Перайсці да: рух, знайсці

Каардынаты: 35°54′49″ пн. ш. 5°25′09″ з. д. / 35.913611° пн. ш. 5.419167° з. д. (G) (O) (Я)

Сеўта і Перэхіль (у кружочку)

Перэхіль (ісп.: Perejil; неафіцыйная назва на араб.: ليلة Лэйла — «ноч») — малюсенькі скалісты астравок, размешчаны ў Гібралтарскім праліве, у 200 метрах ад узбярэжжа Марока, у 5 км ад Сеўты. Востраў належыць Іспаніі (Суверэнныя тэрыторыі Іспаніі), аднак яго прыналежнасць аспрэчваецца Марока. Іспанскі суверэнітэт над востравам абгрунтоўваецца тым, што востраў не быў згаданы ў дагаворы аб наданні незалежнасці Марока.

Востраў маі каля 500 м у даўжыню і каля 300 м у шырыню. Востраў незаселены. Тэрыторыя складае 0,15 км², Максімальная вышыня над узроўнем мора 74 м.

Этымалогія[правіць | правіць зыходнік]

Perejil па-іспанску «пятрушка»; англійская назва Parsley з'яўляецца прамым перакладам іспанскай назвы. Аднак насамрэч назва вострава, відаць, не звязана з раслінай, а паходзіць ад скажонага Perez Gil («Перэс Хіль») — імя заваёўніка і першага ўладальніка.

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]