Востраў Райхенау
| Райхенау Reichenau |
|
| Каардынаты: | |
| Краіна | |
| АА першага ўзроўня | Бадэн-Вюртэмберг |
| Плошча | 4,3 км² |
| Насельніцтва | 3 203 чал. |
| Шчыльнасць насельніцтва | 744,884 чал./км² |
Райхенау (ням.: Reichenau) — востраў у Бодэнскім возеры, ледзь заходней горада Канстанц, Германія. Вядомы дзякуючы бенедыктынскаму кляштару, які ўзнік у 724 г. і на працягу VIII—XI стст. які заставаўся найважнейшым культурна-рэлігійным цэнтрам Паўднёвай Германіі (гл. кляштар Райхенау).
Праз гэты кляштар праязджалі амаль усе пілігрымы, якія накіроўваліся з Паўночнай Еўропы ў Італію. У Рейхенау былі свая школа, скрыпторый і мастацкая майстэрня, з якой паходзяць лепшыя ілюмінаваныя манускрыпты X—XI стст. З ім звязана місіянерская дзейнасць Кірыла і Мяфодзія ва Усходняй Еўропе.
Абацтва ў Рейхенау змарнела з прычыны суперніцтва з Санкт-Галенам і падпала пад кіраванне канстанцскага біскупа. У 1757 г. кляштарныя землі былі секулярызаваны, а ў 1803 г. зачынена і сам кляштар. Найбагацейшая бібліятэка, тэксты якой уключалі «Баварскага географа», была перакладзена часткай у Карлсруэ, а часткай у Мюнхен.
У 2000 г. увесь востраў з кляштарнай царквой св. Георгія X стагоддзя і двухпавярховым адміністрацыйным фахверкавым будынкам XIV стагоддзя быў абвешчаны помнікам Сусветнай спадчыны. У храме захаваліся найрэдкія фрэскі атаніянскага часу.
Фотагалерэя [правіць]
Спасылкі [правіць]
| Сусветная спадчына ЮНЕСКА, аб'ект № 974 рус. • англ. • фр. |
На ВікіСховішчы ёсць медыяфайлы па тэме Востраў Райхенау- www.reichenau.de
- www.insel-reichenau.de