Раіятэа

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
(Пасля перасылкі з Востраў Раіятэа)
Раіятэа
фр. Raiatea
Выгляд з паветра
Выгляд з паветра
Характарыстыкі
Плошча167,7 км²
Найвышэйшы пункт1 017 м
Насельніцтва12 245 чал. (2012)
Шчыльнасць насельніцтва73,02 чал./км²
Размяшчэнне
16°44′ пд. ш. 151°27′ з. д.HGЯO
АрхіпелагАстравы Таварыства
АкваторыяЦіхі акіян
Краіна
Раіятэа (Ціхі акіян)
Раіятэа
Раіятэа
Map
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Раіятэа (франц., таіц.: Raiatea) — востраў у Французскай Палінезіі. Уваходзіць у групу Падветраных астравоў Таварыства. Плошча — 167,7 км². Насельніцтва — 12 245 чал. (2012 г.)

Гісторыя[правіць | правіць зыходнік]

У паданнях карэнных жыхароў астравоў Таварыства і Новай Зеландыі Раіятэа часцяком атаясамляўся з Гаваікамі, легендарнай прарадзімай палінезійцаў. Археолагамі было выяўлена, што востраў быў населены паміж VII — X стст. Да XIII ст. мясцовыя жыхары асвоілі большасць далін, дзе займаліся земляробствам, але не пакідалі сувязяў з акіянам. Жыхары Раіятэа славіліся як выдатныя мараплаўцы, вандравалі на Таіці, у Новую Зеландыю і Гавайскія астравы. З Раіятэа паходзілі Хіра (або Купэ), першаадкрывальнік Новай Зеландыі, і Тупаіа, палінезійскі навігатар, які аказаў дапамогу Джэймсу Куку.

Раіятэа таксама называюць Ватыканам старажытнай палінезійскай рэлігіі. На астравах Таварыства склалася патаемнае святарскае аб’яднанне арыоі, якое шанавала бога вайны Ора. Яно мела добра распрацаваную структуру з 8 ступенямі прысвячэння. Арыоі вандравалі паміж рознымі астравамі, праводзілі службы і цырымоніі, многія з якіх мелі эратычны характар. Але галоўным цэнтрам арыоі лічыўся менавіта Раіятэа.

Важную ролю ў рэлігіі старажытных палінезійцаў таксама меў стадол Тапутапуатэа на Раіятэа, усталяваны да X ст. Яго наведвалі вандроўнікі і правадыры з іншых астравоў Палінезіі, вялі перагаворы і заключалі дамовы. Пасля археалагічных раскопак у 1994 г. ён быў узноўлены.

Яшчэ да прыходу еўрапейцаў у XVIII ст. на востраве склалася сацыяльна-дыферэнцыяванае грамадства. Галоўную ролю адыгрывала сям'я правадыроў, якая вяла свой род ад Хіра. У XIX ст. уладу захапілі выхадцы з вострава Хуахінэ. У 1847 г. Раіятэа быў фармальна прызнаны незалежнай дзяржавай. Апошні кароль Таматоа VI кіраваў у 18841888 гг., пакуль Раіятэа не быў далучаны да Францыі. На востраве ўспыхнула паўстанне на чале з правадыром Тэраўпа, якое працягвалася амаль 10 гадоў. Пасля яго задушэння Тэраўпа быў высланы на Новую Каледонію, а Раіятэа ўвайшоў у склад Французскай Палінезіі.

Геаграфія[правіць | правіць зыходнік]

Раіятэа — другі па велічыні востраў Французскай Палінезіі пасля Таіці. Мае вулканічнае паходжанне, даволі ўзгорысты. Найвышэйшы пункт — гара Цефатуа (1017 м). Востраў атачае каралавы рыф з невялікімі каралавымі астравамі моту. Натуральныя пляжы адсутнічаюць.

Клімат трапічны пасатны. Сярэднегадавая тэмпература паветра вагаецца ад 28 да 31° C, узбярэжных вод ад 26 да 28° C.

Эндэмічная прырода лепей захавалася ў гарах.

Эканоміка і інфраструктура[правіць | правіць зыходнік]

Адміністрацыйны цэнтр Утуроа злучаны са знешнім светам праз аэрапорт і марскі порт. Сталая паромная сувязь з суседнімі астравамі і Таіці.

Аснова эканомікі — вытворчасць жэмчугу і ванілі, турызм. Востраў часта наведваюць круізныя судны.

Галерэя[правіць | правіць зыходнік]

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]