Востраў Руген
| Руген | |
| Каардынаты: | |
| Акваторыя | Балтыйскае мора |
| Краіна | |
| АА першага ўзроўня | Мекленбург — Пярэдняя Памеранія |
| Няма старонкі Шаблон:На карце/Германія Мекленбург — Пярэдняя Памеранія | |
| Плошча | 926 км² |
| Найвышэйшы пункт | 161 м |
| Насельніцтва | 74 000 чал. |
| Шчыльнасць насельніцтва | 79,914 чал./км² |
Руген (ням.: Rügen, руянск. Руян) — востраў у Балтыйскім моры, на ўсход ад Хідэнзе. Найбуйнейшы востраў у межах Германіі (агульная плошча 926 км ²). Уваходзіць у склад федэральнай зямлі Мекленбург-Пярэдняя Памеранія. Насельніцтва складае прыкладна 74 тыс. чалавек.
Агульная форма вострава досыць мудрагелістая, берагі моцна парэзаныя, іх выгібы ўтвараюць мноства заліваў, бухт, паўвастравоў і мысаў. Паўднёвае ўзбярэжжа Ругена распасціраецца ўздоўж берагоў Памераніі. Шырыня вострава на поўдні дасягае 41 км, максімальная працягласць з поўначы на поўдзень - 52 км.
На паўвостраве Ясмунд (Jasmund) на паўночным усходзе Ругена размешчаны аднайменны нацыянальны парк плошчай ў 3000 гектараў, заснаваны ў 1990 годзе. Шырока вядомым сімвалам Ясмунда з'яўляюцца крэйдавыя скалы, у прыватнасці, Каралеўскі трон (Königsstuhl - 118 метраў). Самая высокая кропка Ругена - Пікберг (Piekberg - 161 метр).
Спасылкі [правіць]
- Афіцыйны сайт вострава(ням.) (англ.)