Востраў Рухну
З пляцоўкі Вікіпедыя.
| Рухну эст.: Ruhnu |
|
| Каардынаты: | |
| Архіпелаг | Маанзундскі архіпелаг |
| Акваторыя | Рыжскі заліў |
| Краіна | |
| АА першага ўзроўня | Саарэмаа |
| АА другога ўзроўня | Рухну |
| Часавы пояс | UTC+2 |
| Плошча | 11,9 км² |
| Найвышэйшы пункт | 28 м |
| Насельніцтва (2009) | 56 чал. |
| Шчыльнасць насельніцтва | 4,706 чал./км² |
Рухну (эст.: Ruhnu, шв.: Runo, лат.: Ronu), востраў у Рыжскім заліве Балтыйскага мора. Плошча 11,9 км². Належыць Эстоніі.
Востраў, як і суседнія астравы Маанзундскага архіпелага, быў у XI-XIX стст. населены ў асноўным балтыйскімі шведамі, якія яго пакінулі падчас Другой Сусветнай вайны. Тады ж прэтэнзіі на востраў выставіла і Латвія. Пры савецкай уладзе на востраве з'явілася шмат эстонскіх перасяленцаў (парадку 400 чалавек). Аднак, пасля моцнага марскога шторму ў пачатку 1990-х гг. большасць жыхароў эвакуіравалася. Паводле перапісу насельніцва 2007 г. на востраве пражываюць 64 жыхара.