Востраў Рэдонда

З пляцоўкі Вікіпедыя
Перайсці да: рух, знайсці
Рэдонда
Redonda
Антыгуа і Барбуда.png
Каардынаты: Каардынаты: 16°56′20″ пн. ш. 62°20′30″ з. д. / 16.938889° пн. ш. 62.341667° з. д. (G) (O) (Я)16°56′20″ пн. ш. 62°20′30″ з. д. / 16.938889° пн. ш. 62.341667° з. д. (G) (O) (Я)
Архіпелаг Малыя Антыльскія астравы
Акваторыя Карыбскае мора
Краіна Flag of Antigua and Barbuda.svg Антыгуа і Барбуда
Рэдонда (Вест-Індыя)
Рэдонда
Рэдонда
Плошча 1,6 км²
Знешні выгляд
Commons-logo.svgРэдонда на Вікісховішчы 

Рэдо́нда (англ.: Redonda) — востраў у групе Паўночных Падветраных Малых Антыльскіх астравоў. Уваходзіць у склад дзяржавы Антыгуа і Барбуда. Плошча - каля 1,6 км². Насельніцтва няма.

Геаграфія[правіць | правіць зыходнік]

Востраў Рэдонда знаходзіцца на паўночным усходзе Карыбскага мора ў 56 км на паўднёвы захад ад горада Сент-Джонс, сталіцы дзяржавы Антыгуа і Барбуда, 19,8 км на паўднёвы захад ад вострава Мантсерат, у 29 км на паўднёвы ўсход ад вострава Невіс. Выцягнуты з поўначы на поўдзень на 1,31 км, найбольшая шырыня - 649 м.

Востраў мае вулканічнае паходжанне. Сфарміраваўся ў выніку субдукцыі літасферных пліт. Уяўляе сабою скалу, якая ўзвышаецца над акіянам на 296 м. Фаўна прадстаўлена птушкамі, казуркамі і яшчаркамі.

Гісторыя[правіць | правіць зыходнік]

Індзейцы-карыбы выкарыстоўвалі Рэдонду як часовую стаянку, калі вандравалі паміж Малымі Антыльскімі астравамі. У 1493 г. востраў быў адкрыты Хрыстафорам Калумбам, які даў яму назву Санта-Марыя-дэ-Рэдонда.

У XIX ст. на востраве былі адкрыты радовішчы гуана і фасфатаў. У 1869 г. Вялікабрытанія абвясціла аб далучэнні Рэдонды да сваіх валоданняў. Са згоды брытанскага ўрада амерыканская кампанія займалася здабычай карысных выкапняў на Рэдондзе да I Сусветнай вайны. З тых часоў на востраве захавалася 2 каменныя хаціны амерыканскіх рабочых.

У 1981 г. Рэдонда перайшла ў валоданне дзяржавы Антыгуа і Барбуда. З 1995 г. востраў выкарыстоўваецца вулканолагамі для назірання за вулканам суседняга вострава Мантсерат.

"Каралеўства Рэдонда"[правіць | правіць зыходнік]

У 1865 г. ірландскі гандляр Мэцью Дады Шыл (Matthew Dowdy Shiell) з вострава Мантсерат абвясціў Рэдонду каралеўствам, а свайго сына — мясцовым каралём. Сям'я Шыл не прызнала ўлады Вялікабрытаніі над востравам. Да нашага часу знаходзяцца "манархі", якія лічаць, што тытул караля перайшоў да іх ад сям'і Шыл, і сцвярджаюць, што Рэдонда з'яўляецца іх уласнай незалежнай дзяржавай.

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]