Востраў Саваі
| Саваі Savai'i |
|
| Каардынаты: | |
| Акваторыя | Ціхі акіян |
| Краіна | |
| Плошча | 1 694 км² |
| Насельніцтва | 43 142 чал. |
| Шчыльнасць насельніцтва | 25,468 чал./км² |
Сава́і (самаан.: Savai'i) — найбуйнейшы востраў у групе астравоў Самоа. Плошча - 1 694 км². Насельніцтва - 43 142 чал. (2006 г.).
Змест |
Прырода [правіць]
Востраў Саваі мае вулканічнае паходжанне, вельмі гарысты. Найвышэйшы пункт гара Сілісілі (1 858 м) з'яўляецца адной з самых высокіх вяршынь Палінезіі. Апошні раз вулканічная актыўнасць назіралася ў пач. XX ст.
На востраве Саваі шмат малых рэк, ёсць вадаспады.
Клімат трапічны пасатны, вельмі вільготны. Сезон мусонаў цягнецца з лістапада да красавіка. Востраў знаходзіцца ў зоне ўздзеяння трапічных цыклонаў.
Насельніцтва жыве пераважна на ўзбярэжжы. Цэнтральную частку Саваі займае дажджавы лес (72 699 га) з багатай трапічнай флорай. Фаўна прадстаўлена яшчаркамі, казуркамі, кажанамі, пацукамі, дзікімі свіннямі і чарапахамі. Каля вёскі Аўалу арганізаваны запаведнік для аховы месца размнажэння чарапах.
Гісторыя [правіць]
Саваі быў населены каля 3000 гадоў таму палінезійцамі. Мясцовае насельніцтва ўдзельнічала ў засяленні іншых астравоў Акіяніі. Магчыма, што міф пра Гаваікі ўзнік у сувязі з назвай вострава.
У 1962 г. увайшоў у склад дзяржавы Самоа.
Інфраструктура [правіць]
Адміністрацыйна Саваі падзяляецца на 6 раёнаў itūmālō.
У адрозненні ад суседняга вострава Уполу, на Саваі захоўваецца традыцыйны лад жыцця. Асноўныя заняткі насельніцтва - сельская гаспадарка і рыбалоўства. Актыўна развіваецца турызм.