Востраў Сал

З пляцоўкі Вікіпедыя.
Перайсці да: рух, знайсці
Сал
Sal
Bela-vista-net-Sal-map.jpg
Каардынаты: Каардынаты: 16°44′14″ пн. ш. 22°56′10″ з. д. / 16.737222° пн. ш. 22.936111° з. д. (G) (O) (Я)16°44′14″ пн. ш. 22°56′10″ з. д. / 16.737222° пн. ш. 22.936111° з. д. (G) (O) (Я)
Краіна Flag of Cape Verde.svg Каба-Вердэ
Сал (Каба-Вэрдэ)
Сал
Сал
Плошча 216 км²
Насельніцтва 25 657 чал.
Шчыльнасць насельніцтва 118,782 чал./км²
Пустынны пейзаж вакол Монтэ-Грандэ
Commons-logo.svgСал на Вікісховішчы 

Сал (парт. Sal "соль") - востраў у краіне Каба-Вердэ, уваходзіць у паўночную группу астравоў Барлавенту. Агульная плошча 216 кв км. Насельніцтва - 25657 чал. (2010 г.). Найвышэйшая кропка - гара Монтэ-Вермелью (406 м.).

Прырода[правіць | правіць зыходнік]

Востраў Сал сфарміраваўся каля 50 млн гадоў таму ў выніку вывяржэння старажытнага вулкана, які зараз не актыўны. Ён цягнецца ў даўжыню на 30 км, у шырыню - на 12 км.

Сал лічыцца самым плоскім з усіх астравоў Каба-Вердэ. У адрозненні ад апошніх, на ім няма сапраўдных гор. Два ланцугі ўзгоркаў на поўначы вострава Монтэ-Грандэ (менавіта, у яго склад уваходзіць найвышэйшая гара Монтэ-Вермелью) і Сера-Негра дасягаюць адпаведна 406 м і 92 м над узроўнем мора. Пагоркі не затрымліваюць вільготныя хмары, які нясе паўночна-заходні вецер, і мясцовы клімат даволі засушлівы. Колькасць сонечных дзён - 350.

Галоўны карысны выкапень - соль. Большасць крыніц вады таксама засолена.

Гісторыя[правіць | правіць зыходнік]

Некаторыя даследчыкі лічаць, што востраў Сал быў вядомы сярэднявечным арабскім і заходнеафрыканскім маракам, якія тут здабывалі соль. Аднак археалагічных доказаў гэтаму пакуль няма.

Востраў быў адкрыты 3 снежня 1460 г. партугальскай экспедыцыяй і першапачаткова названы Лана (Llana).

Да пач. XIX ст. Сал амаль не меў сталага насельніцтва і выкарыстоўваўся для выпасу свойскай жывёлы жыхарамі суседняга вострава Боавішта. У 1833 г. была арганізавана здабыча солі. Насельніцтва Сала хутка расло асабліва ў засушлівыя гады, калі тут шукалі працу сяляне.

У 1939 г. на сродкі ўрада Італіі быў пабудаваны міжнародны аэрапорт Амілкар Кабрал, які паступова ператварыўся ў галоўнае прадпрыемства вострава.

Эканоміка[правіць | правіць зыходнік]

Галоўную ролю ў эканамічным жыцці вострава адыгрывае абслугоўванне міжнароднага транзітнага аэрапорта Амілкар Кабрал. Вядзецца здабыча паваранай солі. Сельская гаспадарка і лоў рыбы маюць другараднае значэнне. Улады імкнуцца развіваць турызм, для чаго ў лютым праводзіцца штогадовы карнавал.

Населенныя пункты[правіць | правіць зыходнік]

Галоўны адміністрацыйны цэнтр - горад Санта-Марыя (22937 чал. у 2010 г.). Іншыя паселішчы: Палмейра, Педра-Луме, Мурдэйра і г. д.

Галерэя[правіць | правіць зыходнік]

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]