Сангір

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
(Пасля перасылкі з Востраў Сангір)
Сангір
індан. Sangir
Фота 1948 г.
Фота 1948 г.
Характарыстыкі
Плошча813 км²
Насельніцтва126 133 чал.
Шчыльнасць насельніцтва155,15 чал./км²
Размяшчэнне
3°35′ пн. ш. 125°30′ у. д.HGЯO
АкваторыяМора Сулавесі
Краіна
Сангір (Інданезія)
Сангір
Сангір
Map

Сангір (індан.: Sangir, Sangihe) або Вялікі Сангір (нідэрл.: Grote Sangir) — найбуйнейшы востраў архіпелага Сангір. Уваходзіць у склад інданезійскай правінцыі Паўночны Сулавесі. Плошча - 813 км². Насельніцтва ў 2010 г. (разам з суседнімі малымі астравамі) - 126 133 чал., пераважна сангірцы.

Карта

Востраў мае вулканічнае паходжанне. Найвышэйшы пункт — актыўны вулкан Аву (1320 м). Яго вывяржэнне 2 сакавіка 1856 г. мела катастрафічныя наступствы і прывяло да гібелі некалькі тысяч чалавек. Значная частка вострава пакрыта лясамі, у якіх знойдзены эндэмічныя віды фаўны. На ўзбярэжжы шмат птушак.

У 1677 г. востраў Сангір трапіў у склад галандскіх каланіяльных валоданняў і доўгі час з'яўляўся важным цэнтрам гандлю паміж Сулавесі і Філіпінамі. З 1950 г. у складзе Інданезіі.

Востраў злучаны паромнай пераправай з Манада. Мясцовае насельніцтва займаецца земляробствам, рыбалоўствам і марскім гандлем. Развіта адыходніцтва, калі мужчыны або нават цэлыя сем'і наймаюцца на сезонную працу на Сулавесі або на Філіпіны. Мясцовыя ўлады імкнуцца развіваць турызм.

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]