Востраў Санту-Антан

З пляцоўкі Вікіпедыя
Перайсці да: рух, знайсці
Санту-Антан
Santo Antão
Bela-vista-net-Santo Antao-map.jpg
Каардынаты: Каардынаты: 17°04′11″ пн. ш. 25°10′16″ з. д. / 17.069722° пн. ш. 25.171111° з. д. (G) (O) (Я)17°04′11″ пн. ш. 25°10′16″ з. д. / 17.069722° пн. ш. 25.171111° з. д. (G) (O) (Я)
Краіна Flag of Cape Verde.svg Каба-Вердэ
Санту-Антан (Каба-Вэрдэ)
Санту-Антан
Санту-Антан
Плошча 779 км²
Насельніцтва 47 484 чал.
Шчыльнасць насельніцтва 60,955 чал./км²
Понта-дэ-Соль
Commons-logo.svgСанту-Антан на Вікісховішчы 

Санту-Антан (парт.: Santo Antão) — востраў у краіне Каба-Вердэ, уваходзіць у паўночную группу астравоў Барлавенту. Агульная плошча 779 км². Насельніцтва - 47484 чал. (2011 г.). Адміністрацыйна падзяляецца на 3 муніцыпалітэты. Найбуйнейшы з іх - Рыбейра-Грандэ, які выконвае функцыі сталіцы вострава.

Геаграфія[правіць | правіць зыходнік]

Востраў Санту-Антан мае вулканічнае паходжанне. Высокі горны хрыбет падзяляе яго на паўночную і паўднёвую часткі. Найвышэйшыя кропкі - горы Топу-дэ-Кароа (1979 м) і Піку-да-Круз (1585 м). Горы складзены пераважна базальтамі. Шмат маладых вулканічных утварэнняў з шырокімі кальдэрамі.

Дзякуючы горнаму рэльефу, які садзейнічае затрыманню вільготнага ветру, на востраве маюцца сталыя натуральныя вадацёкі, а таксама штучныя вадаёмы для абрашэння палёў.

На паўднёвым усходзе вылучаецца засушлівая зона.

Лепшыя пляжы размешчаны на захадзе вострава.

Гісторыя[правіць | правіць зыходнік]

Востраў быў адкрыты партугальцамі 17 студзеня 1462 года і атрымаў сваю назву ў гонар Святога Антонія. Аднак сталае насельніцтва з'явілася на ім толькі ў 1548 г. Гэта былі пераважна ахрышчаныя яўрэі, выгнаныя з метраполіі.

У XVII ст. выхадцы з Паўночнай Партугаліі і паўднёвых астравоў Сатавенту заснавалі на Санту-Антане камерцыйныя плантацыі кавы, бавоўны, цукровага трыснёгу. З-за асаблівасцей мясцовага рэльефу паселішчы астравіцян амаль не былі звязаныя паміж сабою да XIX ст., калі на Санту-Антане з'явіліся наземныя дарогі. Тады ж насельніцтва паступова перайшло да вырошчвання гародніны, запатрабаванай маракамі іншаземных суднаў.

Асаблівасці культуры[правіць | правіць зыходнік]

На Санту-Антане захавалася традыцыйная вясковая культура Каба-Вердэ. Прычым, у розных раёнах вострава яна мае некаторыя асаблівасці, у тым ліку ў мове мясцовых жыхароў. Сярод наведвальнікаў востраў славіцца сваім "гругі" (партуг. grougue), моцным алкагольным напоем з цукру.

Эканоміка[правіць | правіць зыходнік]

Традыцыйны занятак мясцовага насельніцтва - абрашанае тэраснае земляробства, вырошчванне зерневых, цукровага трыснёга, садавіны і гародніны. Жыхары ўзбярэжжа таксама займаюцца ловам і параапрацоўкай рыбы. Для будаўнічай прамысловасці наладжана здабыча пуцалану. Важнае значэнне для развіцця эканомікі вострава набывае турызм.

Галерэя[правіць | правіць зыходнік]

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]