Востраў Санцьягу, Каба-Вердэ

З пляцоўкі Вікіпедыя
Перайсці да: рух, знайсці
Санцьягу
Santiago
Bela-vista-net-Santiago-map.jpg
Каардынаты: Каардынаты: 15°04′00″ пн. ш. 23°38′00″ з. д. / 15.066667° пн. ш. 23.633333° з. д. (G) (O) (Я)15°04′00″ пн. ш. 23°38′00″ з. д. / 15.066667° пн. ш. 23.633333° з. д. (G) (O) (Я)
Краіна Flag of Cape Verde.svg Каба-Вердэ
Санцьягу (Каба-Вэрдэ)
Санцьягу
Санцьягу
Плошча 991 км²
Насельніцтва 240 000 чал.
Шчыльнасць насельніцтва 242,18 чал./км²
На сушы
Commons-logo.svgСанцьягу на Вікісховішчы 


Санцьягу (парт. Santiago) - востраў у краіне Каба-Вердэ, уваходзіць у паўднёвую группу астравоў Сатавенту. Агульная плошча 991 кв км. Насельніцтва - 240000 чал. (2010 г.). На востраве размешчана сталіца Каба-Вердэ - горад Прая.

Гісторыя[правіць | правіць зыходнік]

Санцьягу быў адкрыты партугальцамі ў 1460 г. і стаў першым востравам Каба-Вердэ, дзе была заснавана калонія Рыбейра-Грандэ (зараз Сідадзі-Велья) у 1463 г. З 1466 г. для працы на плантацыях бавоўны і цукровага трыснёга пачалі ўвозіцца негры-рабы. Дзякуючы трансатлантычнаму гандлю рабамі і каланіяльнымі таварамі калонія хутка расла. Разам з гэтым расла і колькасць чарнаскурых насельнікаў. У 1712 г. Рыбейра-Грандэ быў амаль разбураны французскімі піратамі. Адміністрацыйны цэнтр перанеслі на плато Прая.

У 1878 г. было адменена рабства, што прынесла мясцовай эканоміцы значныя страты. Партугальскія ўлады імкнуліся перасяліць частку мясцовага насельніцтва ў іншыя калоніі. З сяр. XIX ст. развівалася эміграцыя. У XX ст. каля мястэчка Тарафал на Санцьягу дзейнічаў концлагер, у якім утрымоўваліся палітычныя вязні з Партугаліі і іншых калоній. 5 ліпеня 1975 г. у Прае была абвешчана незалежнасць Каба-Вердэ.

Геаграфія[правіць | правіць зыходнік]

Санцьягу - самы вялікі востраў Каба-Вердэ. Мае вулканічнае паходжанне. Даволі гарысты. Найвышэйшая кропка - Піку-дэ-Антоніу (1394 м). Высокія горы затрымоўваюць хмары, якія нясуць вятры, таму клімат тут больш вільготны, чым на нізінных астравах. Найбольшая колькасць ападкаў прыходзіцца на цэнтральную і ўсходнюю часткі. На паўночна-усходніх схілах захаваліся вільготныя лясы. Сярэдняя гадавая тэмпература вагаецца ад 20 да 35° C.

Эканоміка і інфраструктура[правіць | правіць зыходнік]

Асновай эканомікі вострава з'яўляюцца сельская гаспадарка (плантацыі бананаў, цукровага трыснёгу, садавіны), рыбная прамысловасць і турызм. У порце Праі дазапраўляюцца трансатлантычныя судны. Дзякуючы вялікай шчыльнасці насельніцтва інфраструктура развіта лепей, чым на суседніх астравах. Усе раёны электрафікаваны і звязаны са сталіцай дарогамі. У 2005 г. адкрыты новы міжнародны аэрапорт, адкуль таксама можна дабрацца да іншых астравоў.

Турызм[правіць | правіць зыходнік]

Турызм пакуль не з'яўляецца такой важнай галіной гаспадаркі, як на востраве Сал. Але Санцьягу прыцягвае спалучэннем шырокіх пляжаў і маляўнічага горнага ландшафту. Турыстаў могуць зацікавіць мясцовая культура і гісторыя. Санцьягу - прытулак найстаражытнейшай афра-еўрапейскай крэольскай абшчыны. Мясцовыя насельнікі размаўляюць на асобым дыялекце партугальскай мовы. Шырока адзначаюцца святы - Жамбао (май), які суправаджаецца музычнымі вулічнымі шэсцямі, рэлігійны фестываль Табанка (чэрвень і ліпень), Носа-Сеньёра-дэ-Граса (15 жніўня) у гонар заступніцы Праі.

Галерэя[правіць | правіць зыходнік]

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]