Сан-Нікалау

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
(Пасля перасылкі з Востраў Сан-Нікалау)
Сан-Нікалау
парт. São Nicolau
Узбярэжжа Сан-Нікалау
Узбярэжжа Сан-Нікалау
Характарыстыкі
Плошча388 км²
Насельніцтва12 864 чал.
Шчыльнасць насельніцтва33,15 чал./км²
Размяшчэнне
16°36′55″ пн. ш. 24°16′16″ з. д.HGЯO
АкваторыяАтлантычны акіян
Краіна
Сан-Нікалау (Каба-Вэрдэ)
Сан-Нікалау
Сан-Нікалау
Map
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Сан-Нікалау (партуг. São Nicolau) — востраў у краіне Каба-Вердэ, уваходзіць у паўночную групу астравоў Барлавенту. Агульная плошча — 388 кв. км. Насельніцтва — 12864 чал.

Прырода[правіць | правіць зыходнік]

Востраў Сан-Нікалау мае вулканічнае паходжанне. Паўднёвая і ўсходняя часткі ўяўляюць сабою разбураную старажытную кальдэру. Заходняя частка вострава гарыстая. Найвышэйшы пункт — гара Монтэ-Горда (1340 м). Прыбярэжныя раёны пагорыстыя або раўнінныя, даволі засушлівыя. У гарах, дзякуючы дастатковай колькасці ападкаў і ўрадлівым глебам, магчыма земляробства, але і там здараюцца шматгадовыя засухі.

На пляжах можна ўбачыць марскіх чарапах.

Гісторыя[правіць | правіць зыходнік]

Сан-Нікалау быў адкрыты 6 снежня 1461 г. партугальскімі маракамі і названы ў гонар Святога Мікалая. Але яго каланізацыя адбылася толькі ў пачатку XVI ст. Астравіцяне займаліся пераважна жывёлагадоўляй і агародніцтвам. Насельніцтва моцна пакутавала ад нападаў піратаў. Для абароны вострава ў 1816 г. была пабудавана крэпасць.

У 1866—1931 гг. на Сан-Нікалау працавала адна з першых на Каба-Вердэ семінарый, дзе навучаліся таксама выхадцы з іншых астравоў.

У 1945—1949 гг. з-за засухі на востраве пачаўся голад. Многія сан-нікалауцы былі вымушаны пакінуць радзіму. Улады накіроўвалі пацярпелых на Сан-Тамэ, дзе яны былі вымушаны амаль бясплатна працаваць на плантацыях какава.

У другой палове XX ст. сярод астравіцян актыўна дзейнічалі прадстаўнікі руху за незалежнасць ад Партугаліі.

Эканоміка[правіць | правіць зыходнік]

Да нашых дзён галоўнымі заняткамі жыхароў Сан-Нікалау з’яўляюцца сельская гаспадарка (жывёлагадоўля, вырошчванне цукровага трыснягу, кукурузы і бананаў) і лоў рыбы. Працуюць марскі порт Тарафал, адкуль адыходзяць паромы на іншыя астравы, а таксама мясцовы аэрапорт у Прэгісіі.

Галерэя[правіць | правіць зыходнік]

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]