Востраў Стрэймой
З пляцоўкі Вікіпедыя.
| Стрэймой | |
| Каардынаты: | |
| Акваторыя | Атлантычны акіян |
| Краіна | |
| Плошча | 373 км² |
| Насельніцтва (2010) | 22 400 чал. |
| Шчыльнасць насельніцтва | 60,054 чал./км² |
Стрэймой (фар.: Streymoy) — самы вялікі і самы густанаселены востраў Фарэраў. Тут размяшчаецца сталіца — Торсхаўн і трэці па велічыні горад аўтаноміі Хойвік.
[правіць] Геаграфія
Востраў мае даўгаватую форму і цягнецца на 47 км з паўночнага захаду на паўднёвы ўсход. Яго шырыня — 10 км. На паўднёва-заходнім ускрайку вострава знаходзяцца 2 фіёрда. Стрэймой характарызуецца пагорыстай мясцовасцю (у асаблівасці яго паўночна-заходняя частка), вышэйшая кропка — гара Капсені (789 м).
Таксама як і на астатніх Фарэрскіх астравах, на Стрэймое знаходзіцца мноства кароткіх ручаёў і маленькіх азёр.
[правіць] Насельніцтва
На востраве пражывае 21 тыс. чалавек (каля 40 % насельніцтва Фарэр), большасць якіх жыве ў сталіцы (18 тыс. чалавек).
[правіць] Вёскі
| Гэта пачатак артыкулу па геаграфіі Фарэрскіх астравоў. Вы можаце дапамагчы праекту, выправіўшы і дапоўніўшы яго. |