Востраў Суматра
| Суматра | |
![]() |
|
| Каардынаты: | |
| Краіна | |
| Плошча | 435 000 км² |
| Найвышэйшы пункт | 3 800 м |
| Насельніцтва (2010) | 101 227 894 чал. |
| Шчыльнасць насельніцтва | 232,708 чал./км² |
Сума́тра (індан.: Sumatra, малайск.: Sumatera) — востраў у заходняй частцы Малайскага архіпелага, у групе Вялікіх Зондскіх астравоў, з прылеглымі малымі астравамі (плошча якіх каля 30 тыс. км²). З'яўляецца шостым па велічыні востравам у свеце. Належыць Інданезіі.
Даўжыня з паўночнага захаду на паўднёвы ўсход 1700 км. Берагі слаба парэзаная, уздоўж узбярэжжа трапляюцца каралавыя рыфы.
Заходняя частка вострава занята сістэмай гор Барысан (вышыня да 3805 м, вулкан Керынчы), на ўсходзе — забалочаныя раўніны. Горы складзены пераважна з палеазойскіх метамарфічных парод з гранітнымі інтрузіямі, развіты эфузійна-асадкавыя адклады мезазою і кайназою, латэрыты. Радовішчы нафты, прыроднага газу, вугалю, золата, марганцу.
Суматру атачаюць астравы Ментавай, Сімёўлуэ, Ніас, Вех, Бангка, Белітунг, Лінга, Энгана, Рыау і інш.
Клімат экватарыяльны. Сярэднегадавая тэмпература на раўнінах 25—27 °C, ападкаў 1500—3000 мм (у гарах месцамі больш за 6000 мм) за год. Густая рачная сетка. Асноўныя рэкі: Мусі, Хары, Індэрагіры, Кампар. Буйное возера Тоба.
Пад лесам каля 70 % тэрыторыі. На раўнінах шмат'ярусныя трапічныя лясы, уздоўж узбярэжжа — мангравыя зараснікі, у гарах — лясы з вечназялёнага дубу, каштану, зараснікі лаўру, буку, хвойных і іншых парод. У фаўне трапляюцца двухрогі насарог, індыйскі слон, малайскі мядзведзь, арангутанг, гібон, чапрачны тапір і інш. Створаны нацыянальны парк Гунунг-Лёсер, запаведнікі.
Насельніцтва больш за 40 млн. чал. Плантацыі рысу, каўчуканосаў, какосавых пальмаў, кавы. Асноўныя гарады: Палембанг, Паданг, Медан.
Літаратура [правіць]
- Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т.15: Следавікі — Трыо / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш — Мінск: БелЭн, 2002. — Т. 15. — С. 265. — 552 с. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0251-2 (Т. 15).
Спасылкі [правіць]
- Суматра // Вялікая савецкая энцыклапедыя (руск.)
- Суматра // Малый энциклопедический словарь Брокгауза и Ефрона (руск.)
|
|
|||||||||||
|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|
| Марскія пралівы |
|
||||||||||
| Каналы | Балтыйскі • Гёта-канал • Кільскі • Карынфскі • Нордзэ-канал • Панамскі • Суэцкі | Праекты: Нікарагуанскі • Тайскі | ||||||||||
| Мысы | Горн • Дзяжнёва • Добрай Надзеі • Зялёны • Іголкавы • Каньякумары • Спартэль | ||||||||||
| Астравы і архіпелагі |
|
||||||||||
| Геапалітыка • Ваенная блакада • Каланіялізм • Марское права • Адкрытае мора • Суднаходства | |||||||||||
