Востраў Торні

З пляцоўкі Вікіпедыя
Перайсці да: рух, знайсці

Каардынаты: 51°29′54″ пн. ш. 0°07′44″ з. д. / 51.498333° пн. ш. 0.128889° з. д. (G) (O) (Я)

Торні (Вялікі Лондан)
Торні
Торні
Месцазнаходжанне вострава Торні

Торні (англ.: Torney Island) — востраў у Лондане, на рацэ Тэмза, на якім былі пабудаваны Вэстмінстэрскае абацтва і Вэстмінстэрскі палац. Знаходзіўся ў месцы ўпадзення ў Тэмзу ракі Тайберна. У XIX стагоддзіе рэчышча Тайберна было схавана пад зямлю, а рэчышча Тэмзы, якое падзяляе востраў, і астатні Вэстмінстэр засыпалі, калі будавалі набярэжную Тэмзы. У наш час не існуе.

Упершыню востраў пад назвай Thorn ait (англа-сакс. «Востраў калючак») згадваецца ў хроніках часоў караля Мерсіі Офы, які захоўваў у кляштары свае граматы. Востраў апісваецца як «жудаснае месца». Сваю назву ён атрымаў з-за вялікай колькасці ажынавых кустоў, якія раслі на ім.

У часы Эдуарда Спаведніка востраў уяўляў сабой «цудоўнае месца, акружанае ўрадлівымі землямі і зялёнымі палямі». Да гэтага часу манахі акультурылі дзікую ажыну і сталі вырошчваць яе ў садах абацтва, якія існуюць дагэтуль і з'яўляюцца найстарэйшымі садамі Лондана.

Да XIX стагоддзя ўзровень зямлі падняўся, і пры працах па пабудове набярэжнай Тэмзы было вырашана засыпаць пратоку паміж востравам і астатнім Лонданам. У наш час у раёне, дзе была пратока, праходзіць невялікая вуліца Торні (англ.: Thorney street).