Востраў Трэска
| Трэска Tresco, Enys Skaw |
|
| Каардынаты: | |
| Архіпелаг | Астравы Сілі |
| Акваторыя | Атлантычны акіян |
| Краіна | |
| Плошча | 2,97 км² |
| Насельніцтва (2001) | 180 чал. |
| Шчыльнасць насельніцтва | 60,606 чал./км² |
Трэска (англ.: Tresco, корнск. Enys Skaw) - другі па велічыні востраў у архіпелагу Сілі. Агульная плошча - 2,97 км².
Змест |
Прырода [правіць]
Трэска славіцца разнастайнымі пейзажамі. Паўночная частка пакрыта гранітнымі скаламі і ўзгоркамі. На поўдні вылучаецца раўніна, значную частку ўзбярэжжа займае пляж.
Мясцовыя насельнікі вырошчваюць субтрапічныя расліны. Фаўна прадстаўлена шматлікімі птушкамі і ластаногімі.
Гісторыя [правіць]
Трэска быў населены ў жалезным веке. У эпоху сярэднявечча яго аблюбавалі хрысціяне-пустэльнікі. У XII - XV стст. ён належыў Тавістокскаму абацтву.
У XVII ст. востраў выкарыстоўваўся як база для раялістаў і прыхільнікаў Олівера Кромвеля.
У XIX - XX стст. арандаваўся сям'ёю Смітаў, якія таксама распараджаліся іншымі астравамі Сілі. Нашчадкі арандатараў жывуць на Трэска і ў нашы дні.
Славутыя мясціны [правіць]
- Замак караля Карла - умацаванне XVI ст. Быў пабудаваны для абароны Сілі ад піратаў. Меў 2 гарматы. У XVII ст. быў часткова адноўлены, але потым пакінуты. У нашы дні захаваліся толькі рэшткі пабудоў.
- Батанічны сад Эбі быў заснаваны яшчэ ў перыяд панавання каталіцкіх манахаў. Дзякуючы гэтаму Трэска атрымаў сваю назву - Trescau або Iniscaw ("старыя дрэвы"). У нашы дні у батанічным садзе вырошчваюць субтрапічныя культуры, дрэвы і кветкі з Амерыкі, Аўстраліі, Новай Зеландыі і г.д.
- Англіканскі касцёл Святога Мікалая, пабудаваны ў XIX ст. у неараманскім стылі на месцы старажытнага каталіцкага кляштара.
Эканоміка [правіць]
Галоўныя галіны эканомікі - вырошчванне кветак і турызм. На Трэска не выкарыстоўваецца аўтамабільны транспарт. Сувязь з іншымі астравамі падтрымліваецца з дапамогай верталётаў і лодак.