Востраў Тэрайна

З пляцоўкі Вікіпедыя
Перайсці да: рух, знайсці
Кірыцімаці
Teraina
Teraina, Kiribati.png
Каардынаты: Каардынаты: 4°43′00″ пн. ш. 160°24′00″ з. д. / 4.716667° пн. ш. 160.4° з. д. (G) (O) (Я)4°43′00″ пн. ш. 160°24′00″ з. д. / 4.716667° пн. ш. 160.4° з. д. (G) (O) (Я)
Архіпелаг Астравы Лайн
Акваторыя Ціхі акіян
Краіна Flag of Kiribati.svg Кірыбаці
Кірыцімаці (Ціхі акіян)
Кірыцімаці
Кірыцімаці
Плошча 14,2 км²
Найвышэйшы пункт 5 м
Насельніцтва (2005) 1 155 чал.
Шчыльнасць насельніцтва 81,338 чал./км²
Выгляд з космасу
Commons-logo.svgКірыцімаці на Вікісховішчы 


Востраў Тэрайна (англ.: Teraina) або востраў Вашынгтон (англ.: Washington) — востраў ў Паўночнай групе астравоў Лайн. Уваходзіць у склад дзяржавы Кірыбаці. Плошча - 14,2 км². Насельніцтва (2005 г.) - 1155 чал.

Геаграфія і прырода[правіць | правіць зыходнік]

Востраў Тэрайна мае каралавае паходжанне і фактычна з'яўляецца замкнёным атолам. Значную частку яго плошчы (каля 2 км²) фарміруе замкнёная лагуна з прэснай вадой (1 - 2 м глыбінёй) і забалочанае тарфянішча, якое затапляецца пад час моцных дажджоў. Даследаванне 2005 г. паказала, што ўзровень вады ў лагуне доўгі час апускаўся, але зараз паднімаецца ізноў.

Клімат экватарыяльны вільготны. Звычайны ўзровень ападкаў 3000 мм у год, што моцна адрознівае востраў Тэрайна ад іншых засушлівых астравоў архіпелага Лайн. У перыяд дзеяння Эль-Ніньё колькасць ападкаў нават павялічваецца.

Прыродны свет вострава з'яўляецца шмат у чым унікальным, паколькі на ім сфарміравалася некалькі экалагічных раёнаў. Найбольш важны - раён лагуны і тарфянішча, вакол якіх часткова захаваўся першародны лес. У мінулым існаваў мясцовы від качкі, якая насяляла выключна прэснаводнае асяроддзе. Астатняя частка вострава значна зменена дзейнасцю чалавека, на ёй пераважаюць плантацыі какосавай пальмы.

На востраве шмат птушак, ёсць крабы і чарапахі. Колькасць пацукоў, якія наносяць незлічоныя шкоды іншым відам, кантралюецца дзякуючы наяўнасці здзічэлых катоў. Аднак каты і сабакі таксама наносяць пэўную шкоду мясцовай прыродзе. Абарыгенамі лагуны з'яўляюцца вугры. Акрамя таго, мясцовыя жыхары разводзяць у лагуне тыляпій (Oreochromis), малочную рыбу (Chanos chanos) і алектыса.

Гісторыя[правіць | правіць зыходнік]

Востраў быў адкрыты 12 чэрвеня 1798 г. амерыканскім капітанам Э. Фанінгам і названы ў гонар Джорджа Вашынгтона.

У 1856 г. быў абвешчаны маёмасцю ЗША. Але каля 1860 г. на на ім аселі выхадцы з астравоў Кука, які займаліся вырошчваннем какосаў. У далейшым, насельніцтва папаўнялася за лік рабочых, якія прыязджалі з Таіці і астравоў Гілберта.

29 мая 1889 г. востраў быў далучаны да ўладанняў Вялікабрытаніі.

У 1979 г. увайшоў у склад Кірыбаці.

Эканоміка і інфраструктура[правіць | правіць зыходнік]

На востраве створана 9 паселішчаў, у якіх жывуць палінезійцы і тунгару. Адміністрацыйны цэнтр у паселішчы Тангкорэ.

У 2005 г. налічвалася 198 хатніх гаспадарак. Жыхары займаюцца земляробствам і ловам рыбы. Важнымі заняткам застаецца вырошчванне какосаў. Для забеспячэння астравіцян харчам у прэснаводнай лагуне разводзяць тыляпій. Ёсць аэрадром. Мясцовыя ўлады імкнуцца развіваць экалагічны турызм.

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]