Востраў Увеа, Уоліс і Футуна

З пляцоўкі Вікіпедыя
Перайсці да: рух, знайсці
Увеа
Uvea
Астравы Уоліс.png
Каардынаты: Каардынаты: 13°16′22″ пд. ш. 176°12′17″ з. д. / 13.272778° пд. ш. 176.204722° з. д. (G) (O) (Я)13°16′22″ пд. ш. 176°12′17″ з. д. / 13.272778° пд. ш. 176.204722° з. д. (G) (O) (Я)
Архіпелаг Астравы Уоліс
Акваторыя Ціхі акіян
Краіна Flag of France.svg Уоліс і Футуна
Увеа (Акіянія)
Увеа
Увеа
Плошча 77,6 км²
Найвышэйшы пункт 151 м
Насельніцтва (2008) 9 207 чал.
Шчыльнасць насельніцтва 118,647 чал./км²
возера Лалалала

Уве́а (фр.: Uvea) або Уоліс (фр.: Wallis) — найбуйнейшы востраў у групе астравоў Уоліс. Плошча - 77,6 км². Насельніцтва - 9207 чал. (2008 г.). На Увеа знаходзіцца адміністрацыйны цэнтр тэрыторыі Уоліс і Футуна - Мата-Уту.

Геаграфія[правіць | правіць зыходнік]

Востраў Увеа знаходзіцца ў Ціхім акіяне ў 362 км на паўночны захад ад астравоў Самоа, у 510 км на паўночны ўсход ад Фіджы, у 16075 км ад Парыжа, у 15055 км ад Мінска. Даўжыня - 15 км, найбольшая шырыня - 7,6 км. Востраў з'яўляецца вяршыняй старажытнага вулкана. На востраве маюцца ўзгорыстыя узняцці, якія дасягаюць 151 м. У старажытных малых кратэрах сфарміраваліся невялікія азёры. Бераг абрамлены колам каралавага рыфу, які апускаецца да 46 м углыб акіяну.

Клімат трапічны пасатны. Сярэдняя тэмпература ў ліпені ад +21° C да +29° C, у студзені — ад +25° C да +31° C. Востраў Увеа знаходзіцца ў зоне ўздзеяння трапічных цыклонаў.

Увеа — даволі зялёны востраў. Пераважаюць культурныя насаджэнні, хмызнякі і рэшткі першароднага лесу. Фаўна прадлстаўлена казуркамі, кажанамі, пацукамі, шматлікімі птушкамі. Навакольныя воды славяцца рыбнымі багаццямі.

Гісторыя[правіць | правіць зыходнік]

Рэшткі Таліетуму

Палінезійцы насялілі востраў Увеа каля 1400 г. З сярэдзіны XV да XVIII ст. ён знаходзіўся пад кантролем танганцаў, якія пабудавалі на поўдні вострава каменную крэпасць Таліетуму і склалі вышэйшы пласт насельніцтва — алікі. 16 жніўня 1736 г. востраў быў адкрыты брытанскім мараплаўцам Сэмюэлем Уолісам.

У 1767 г. правадыр Манука з роду Такумасіва стварыў адзіную астраўную дзяржаву і прыняў манархічны тытул лавелуа. 5 красавіка 1887 г. каралева Амалія падпісала дагавор з Францыяй аб пратэктараце. У 1917 г. Увеа афіцыйна ўвайшоў у склад Францыі, хаця мясцовыя манархі здолелі захаваць значную частку прывілегій. У гады II Сусветнай вайны на востраве знаходзіліся амерыканскія і аўстралійскія ваенныя.

У 2005 г. паміж каралём Тамазі Кулімаетоке II і французскімі ўладамі адбыўся канфлікт, які скончыўся фактычным адхіленнем манарха ад улады. Пасля яго смерці 25 ліпеня 2008 г. каралём стаў Капіліеле Фаўпала.

Інфраструктура[правіць | правіць зыходнік]

Найбуйнейшы населены пункт — адміністрацыйны цэнтр тэрыторыі Уоліс і Футуна, Мата-Уту. Астатнія паселішчы фактычна з'яўляюцца вёскамі. Большасць насельніцтва займаецца сельскай гаспадаркай і рыбалоўствам, якія пакуль не маюць вялікага камерцыйнага значэння. Мясцовыя ўлады імкнуцца развіваць турызм. У Мата-Уту працуе гандлёвы порт, на паўднёвым захадзе пабудаваны вялікі рыбалоўны порт. На поўначы вострава знаходзіцца міжнародны аэрапорт Хіхіфа.

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]