Унімак

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
(Пасля перасылкі з Востраў Унімак)
Унімак
англ. Unimak Island
Характарыстыкі
Плошча4 069,9 км²
Найвышэйшы пункт2 857 м
Насельніцтва64 чал. (2010)
Шчыльнасць насельніцтва0,02 чал./км²
Размяшчэнне
54°41′58,6″ пн. ш. 164°06′25,91″ з. д.HGЯO
АрхіпелагАлеуцкія астравы
АкваторыяБерынгава мора
Краіна
ШтатАляска
Унімак (Аляска)
Унімак
Унімак
Map
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Унімак (англ.: Unimak Island) — востраў у паўночнай частцы Ціхага акіяна, у групе Лісіх астравоў (Алеуцкі архіпелаг). Тэрыторыя штата Аляска, ЗША. Самы вялікі і самы ўсходні з Алеуцкіх астравоў. У 1768 годзе даследаваны экспедыцыяй П. К. Крэніцына[1].

Плошча вострава 4069,9 км², даўжыня каля 95 км, найбольшая шырыня 116 км. Ад паўвострава Аляска аддзелены Ісаноцкім пралівам, ад вострава Крэніцына — пралівам Унімак. Прыморскія раёны нізінныя, унутраныя — пераважна горныя, з ледавікамі. Найвышэйшы пункт — вулкан Шышалдзіна (2857 м). Клімат марскі субарктычны, вільготны. Расліннасць пераважна субарктычная і горная тундравая.

Зноскі

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]

  • Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т. 16: Трыпалі — Хвіліна / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш.. — Мн.: БелЭн, 2003. — Т. 16. — 576 с. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0263-6 (Т. 16).
  • Краткая географическая энциклопедияю. Том 4. / Гл. ред. Григорьев А. А. — М.: Советсвкая энциклопедия — 1964. — 448 с. с илл., 10 л. карт. (руск.)

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]