Флорэш

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
(Пасля перасылкі з Востраў Флорэш)
Флорэш
парт. Flores
Узбярэжжа
Узбярэжжа
Характарыстыкі
Плошча143 км²
Насельніцтва3 793 чал.
Шчыльнасць насельніцтва26,52 чал./км²
Размяшчэнне
39°26′26″ пн. ш. 31°13′38″ з. д.HGЯO
АрхіпелагАзорскія астравы
АкваторыяАтлантычны акіян
Краіна
Флорэш (Атлантычны акіян)
Флорэш
Флорэш
Праблемы з <mapframe>:
  • Атрыбут «latitude» мае няслушнае значэнне
  • Атрыбут «longitude» мае няслушнае значэнне
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Фло́рэш (парт.: Ilha das Flores) — востраў у заходняй групе Азорскага архіпелага ў Атлантычным акіяне. Плошча — 143 км². Насельніцтва (2011 г.) — 3 793 чал.

Геаграфія[правіць | правіць зыходнік]

Востраў Флорэш — самы заходні з усіх буйных Азорскіх астравоў. Знаходзіцца ў 270,6 км на паўночны захад ад Орты, у 18,18 км на паўднёвы захад ад суседняга вострава Корву. Даўжыня з поўначы на поўдзень — 16,95 км. Найбольшая шырыня з захаду на ўсход — 12,39 км.

Востраў мае вулканічнае паходжанне. Месціцца на ўсходняй ускраіне Паўночна-Амерыканскай тэктанічнай пліты. Сфарміраваўся ў выніку некалькіх вывяржэнняў на працягу 2,2 млн гадоў таму — 0,4 млн гадоў таму. Апошнія вывяржэнні на поўдні Флорэша ўтварылі шырокую кальдэру. Аснову паверхні складаюць базальтавыя скалы. Берагі пераважна стромкія. Цэнтральная частка гарыстая. Найвышэйшы пункт — гара Мору-Алту (914 м). Востраў Флорэш знаходзіцца ў зоне сталай сейсмічнай актыўнасці.

Клімат міжземнаморскі ўмераны. Сярэднегадавая тэмпература +17,3 °C. Улетку сярэдняя дзённая тэмпература можа дасягаць +30 °C, а ўзімку ніколі не бывае ніжэй за +2,1 °C. Гадавая колькасць ападкаў — 1 642,1 мм.

Гісторыя[правіць | правіць зыходнік]

Востраў Флорэш быў адкрыты партугальцамі ў 1452 г. Спроба фламандскіх перасяленцаў стварыць калонію скончылася беспаспяхова з-за ізаляванасці. Сталая каланізацыя пачалася толькі ў XVI ст. выхадцамі з Партугаліі. З сярэдзіны XVIII ст. востраў з’яўляўся цэнтрам здабычы кітоў у Паўночнай Атлантыцы, часцяком наведваўся амерыканскімі кітабойнымі караблямі. Даследаванні генетыкаў паказалі, што, нягледзячы на адносную ізаляванасць, астравіцяне маюць разнастайную генетычную спадчыну ў выніку кантактаў з іншаземнымі маракамі. У XX ст. пабудаваны аэрапорт і французская станцыя сачэння за спадарожнікамі.

Інфраструктура[правіць | правіць зыходнік]

Адміністрацыйным цэнтрам вострава Флорэш фактычна з’яўляецца паселішча Санта-Круз на ўсходнім узбярэжжы, каля якога дзейнічае аэрапорт. На паўднёвым захадзе каля паселішча Лаеш пабудаваны марскі порт, злучаны паромнай пераправай з востравам Корву і Ортай. Асноўныя галіны эканомікі — малочная жывёлагадоўля, вытворчасць сыру, турызм.

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]