Востраў Фрэйзер
| Фрэйзер англ.: Fraser Island |
|
| Каардынаты: | |
| Краіна | |
| АА першага ўзроўня | Квінслэнд |
| Плошча | 1 630 км² |
| Найвышэйшы пункт | 240 м |
| Сусветная спадчына ЮНЕСКА, аб'ект № 630 рус. • англ. • фр. |
Фрэйзер (англ. Fraser Island або Great Sandy Island) — пясчаны востраў ля ўсходняга ўзбярэжжа Аўстраліі. Адміністрацыйна ўваходзіць у штат Квінслэнд. Востраў мае выцягнутую ўздоўж узбярэжжа форму, даўжыня — каля 120 км, шырыня — ад 7 да 23 км. Гэта самы вялікі ў свеце пясчаны востраў[1]
Прырода[правіць]
Выдмы, якія яго складаюць утварыліся каля 400 тысяч гадоў назад і ўзвышаюцца да 240 метраў. На востраве маецца больш за 40 прэсных азёр, самае буйнае з якіх Lake Boemingen плошчай 200 га. Заходняе ўзбярэжжа вострава займаюць мангравыя лясы і балоты, усходняе, звернутае да акіяна — пляж даўжынёй каля 100 км з белага пяску. Паўночная частка вострава, на якой захаваліся некранутыя вільготныя экватарыяльныя лясы, складае нацыянальны парк Great Sandy National Park. У 1992 востраў Фрэйзер уключаны ў спіс Сусветнай спадчыны ЮНЕСКА, як непаўторны прыродны помнік.
Гісторыя[правіць]
Да еўрапейскай каланізацыі Аўстраліі на востраве пражывала некалькі тысяч абарыгенаў. На мове батчула(Butchulla) востраў называўся Кгары (K`gari) — рай. Сучасная назва звязана з прозвішчам капітана Фрэйзера і яго жонкі, карабель якіх «Stirling Castle» пацярпеў рушэнне на востраве.
Зноскі
- ↑ Кравчук П. А. Рекорды природы — Любешов: Эрудит, 1993. — С. 41. — 216 с. — ISBN 5-7707-2044-1.
На ВікіСховішчы ёсць медыяфайлы па тэме Востраў Фрэйзер