Востраў Футуна, Вануату

З пляцоўкі Вікіпедыя
Перайсці да: рух, знайсці
Футуна
Futuna
Поўдзень Вануату.gif
Каардынаты: Каардынаты: 19°32′00″ пд. ш. 170°13′00″ у. д. / 19.533333° пд. ш. 170.216667° у. д. (G) (O) (Я)19°32′00″ пд. ш. 170°13′00″ у. д. / 19.533333° пд. ш. 170.216667° у. д. (G) (O) (Я)
Акваторыя Ціхі акіян
Краіна Flag of Vanuatu.svg Вануату
Футуна (Вануату)
Футуна
Футуна
Плошча 13 км²
Найвышэйшы пункт 666 м
Насельніцтва (2009) 535 чал.
Шчыльнасць насельніцтва 41,154 чал./км²

Футу́на (бісл.: Futuna) — самы ўсходні востраў Вануату. Плошча - 13 км². Населены палінезійцамі-футуна. Насельніцтва (2009 г.) - 535 чал.

Востраў яўляе сабою паверхню старажытнага падводнага вулкана, які вывяргаўся каля 11 тысяч гадоў таму. Гара Татафу ўзвышаецца на 666 м над узроўнем акіяну. Берагі абрывістыя.

Палінезійцы з'явіліся на Футуна не раней за сярэднявечча і часткова змяшаліся з меланезійскім насельніцтвам суседніх астравоў. У XIX ст. яны прынялі пратэстантызм. Востравам кіруюць правадыры, улада якіх пераходзіць па спадчыне. Для захавання мясцовай арыгінальнай культуры яны абмяжоўваюць турызм.

Жыхары Футуна займаюцца пераважна земляробствам і рыбалоўствам, але больш важнае значэнне для эканомікі мае вытворчасць сувеніраў, якія потым прадаюць на востраве Тана.

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]