Хвар (востраў)

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
(Пасля перасылкі з Востраў Хвар)
Хвар
харв. Hvar
Характарыстыкі
Плошча297,37 км²
Насельніцтва11 103 чал.
Шчыльнасць насельніцтва37,34 чал./км²
Размяшчэнне
43°09′05″ пн. ш. 16°39′25″ у. д.HGЯO
АкваторыяАдрыятычнае мора
Краіна
Хвар (востраў) (Харватыя)
Хвар
Хвар
Map
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Хвар (харв.: Hvar) — востраў у Адрыятычным моры. Уваходзіць у склад Харватыі. Плошча — 297,37 км². Насельніцтва — 11 103 чалавек (2011). Адміністрацыйны цэнтр — горад Хвар.

Прырода[правіць | правіць зыходнік]

Востраў Хвар знаходзіцца на поўдні Далмацыі. Выцягнуты ў даўжыню на 72 км, у шырыню — усяго на 10,5 км. Сфарміраваны пераважна вапнякамі. Найвышэйшая кропка — гара Святога Мікалая (628 м).

Клімат міжземнаморны ўмераны з доўгім спякотным летам і мяккай зімой. Заходняе ўзбярэжжа вельмі засушлівае. У раёне горада Хвар ападкі не перавышаюць у сярэднім 686 мм у год.

Карта вострава

Крыніцы пітной і саланаватай вады маюцца толькі на паўночным захадзе. Глебы схільныя да эрозіі.

У гарах захаваліся рэшткі хваёвых і дубовых лясоў.

Гісторыя[правіць | правіць зыходнік]

Хвар быў населены ў неалітычную эпоху. У 4 — 3 тысячагоддзях да н. э. на ім існавала развітая ганчарная культура. У 384 г. быў каланізаваны старажытнымі грэкамі, якія далі яму імя Фарос («маяк»), ад якога пайшла сучасная назва вострава. У 219 г. да н. э. быў заваяваны рымлянамі.

У эпоху ранняга сярэднявечча Хвар быў населены славянамі. Уладу над ім аспрэчвалі некалькі дзяржаў, але ў XI ст. ён трапіў пад кантроль Венецыі. Венецыянцы прывезлі на востраў вінаград, які паступова ператварыўся ў важную сельскагаспадарчую культуру. Акрамя таго, тут былі створаны плантацыі араматычных алейных культур. У часы позняга Рэнесанса Хвар з’яўляўся адным з галоўных цэнтраў развіцця паўднёваславянскай культуры, асабліва літаратуры. Аднак складаныя ўзаемаадносіны з венецыянскімі патрыцыямі прывялі да паўстання 15101514 гг. на чале Мацея Іваніча.

У 1797 г. далучаны да Аўстрыйскай імперыі. У 19181921 гг. быў акупаваны італьянцамі. У 1921 г. уключаны ў склад Югаславіі. З 1991 г. у складзе незалежнай Харватыі.

Эканоміка[правіць | правіць зыходнік]

Хвар мае развітую камунікацыйную і транспартную інфраструктуру. Асновы эканомікі: лоў і перапрацоўка рыбы, вырошчванне вінаграду і лаванды, турызм.

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]