Восы
| Восы | |
Аса будуе гняздо
|
|
| Навуковая класіфікацыя | |
|---|---|
| Царства: | |
| Тып: | |
| Клас: | |
| Атрад: | |
| Без рангу: |
Восы |
| Навуковая назва | |
|
Vespinae |
|
|
|
|
Восы — назва некаторых насякомых з падатраду сцеблабрухія (Apocrita) атрада перапончатакрылых, якія не маюць строга навуковага вызначэння. У прынцыпе — гэта усе джалавыя сцеблабрухія, якія не адносяцца да пчол і мурашак.
[правіць] Экалагічная класіфікацыя
У цяперашні час налічваецца мноства розных разнавіднасцяў вос (напр. дарожныя восы), аднак усе яны, так ці інакш, належаць да адной з двух асноўных катэгорый: адзінкавых ці грамадскіх вос. Так, напрыклад, прадстаўнікі адзіночных вос звычайна вядуць адасоблены лад жыцця і часцяком не будуюць гнёздаў. Акрамя таго, усе дарослыя асобіны адзіночных вос здольныя размнажацца. У адрозненне ад адзінкавых вос, грамадскія восы, наадварот, жывуць калоніямі, налічваюць да некалькіх тысяч асобін; яны будуюць даволі моцныя гнёзды, аднак далёка не ўсе з іх здольныя размнажацца. У калоніях найбольш развітых разнавіднасцяў грамадскіх вос да размнажэння здольныя толькі матка і асобіны мужчынскага полу, у той час як астатняя частка калоніі складаецца з бясплодных жаночых працоўных асобін.