Восіп Казлоўскі

З пляцоўкі Вікіпедыя.
Перайсці да: рух, знайсці
Восіп Казлоўскі
Józef Kozłowski
Імя пры нараджэнні

Юзаф Казлоўскі

Поўнае імя

Восіп Антонавіч Казлоўскі

Дата нараджэння

1757(1757)

Месца нараджэння

Прапойск, Магілёўская губерня

Дата смерці

27 лютага (11 сакавіка) 1831(1831-03-11)

Месца смерці

Санкт-Пецярбург

Краіна

Расійская імперыя

Прафесіі

кампазітар

Во́сіп (Ю́заф) Анто́навіч Казло́ўскі (1757, засценак Казлоўскі, Мсціслаўскае ваяводства, цяпер Слаўгарадскі раён27 лютага (11 сакавіка) 1831, Санкт-Пецярбург, Расія), беларускі, польскі і расійскі кампазітар, арганіст.

[правіць] Жыццяпіс

3 беларускай шляхты. 3 1768 г. вучыўся ў Варшаўскай капэле пры касцёле св. Яна. У 17731778 гг. настаўнік музыкі Міхала Клеафаса Агінскага ў Гузаве пад Варшавай, бываў у рэзідэнцыі Міхала Казіміра Агінскага ў Слоніме. У 1780-я г. па запрашэнні Р.А.Пацёмкіна пераехаўу Пецярбург, дзе хутка заваяваў усеагульнае прызнанне і аўтарытэт як кампазітар і арганізатар музычнага жыцця расійскай сталіцы (з 1799 г. «інспектар музыкі» імператарскіх тэатраў, з 1803 г. «дырэктар музыкі»). Тут сустракаўся з Міхалам Клеафасам Агінскім, выдаваў яго творы. У пачатку XIX ст. наведваў яго маёнтак Залессе на Гродзеншчыне, напісаў там музыку да спектакля «Дажынкі ў Залессі». Бываў у Гарадзішчы пад Мінскам у сядзібе Ракіцкіх, дзе браў удзел у канцэртах і даваў урокі музыкі Каралю Ельскаму. Пасля 1819 г. пераехаў у Прапойск (цяпер Слаўгарад), дзе працаваў кіраўніком хору і аркестра графа Мурамцава.

Папулярнасць і славу Казлоўскаму як кампазітару прынёс святочны паланэз «Гром перамогі, гучы», напісаны з нагоды ўзяцця Ізмаіла ў 1791 г., які фактычна стаў дзяржаўным гімнам Расійскай імперыі. Яго творы напісаны пераважна ў новых для тагачаснага рускага музычнага мастацтва жанрах: «Рэквіем» (1798 г., на смерць апошняга караля польскага і вялікага князя літоўскага Станіслава Аўгуста Панятоўскага), аркестравыя і фартэпіянныя паланэзы, лірычныя песні-рамансы, у т.л. 30 «Расійскіх песень», меладрамы (музыка да трагедый Ж.Расіна, У.А.Озерава, Я.Б.Княжніна, А.Грузінцава і іншыя). Казлоўскі лічыцца класікам рускай музыкі даглінкаўскай пары, стваральнікам героіка-драматычнага і лірыка-псіхалагічнага кірунку ў сімфанічнай музыцы, з'яўляецца правадніком новых, прынесеных з Захаду жанрава-стылявых плыняў у рускім мастацтве, якія спрыялі яго «вестэрнізацыі» і якаснаму ўздыму. Галоўныя вобразна-эмацыянальныя сферы музыкі Казлоўскага — прыўзнята-святочная, трагедыйная («бетховенская») і лірыка-сентыментальная. У творах спалучаюцца рысы класічнага і рамантычнага светаадчуванняў. Творчасць Казлоўскага, знітаваная з культурамі Беларусі, Польшчы і Расіі, з'яўляецца яркім і дасканалым узорам мастацтва пераходнай пары, што падрыхтавала наступленне ўласна рамантычнай эпохі.

[правіць] Літаратура

  • Дадзіёмава, В.У. Восіп Казлоўскі (1757 – 1831): Кароткі нарыс жыцця і творчасці / Уклад. Я.Паплаўскі. – Мн.: НТКА «Беларуская капэла», 1995. – 22 с.
  • Дадзіёмава, В.У. Восіп Казлоўскі // Дадзіёмава В.У. Нарысы гісторыі музычнай культуры Беларус: Вучэбны дапаможнік для студэнтаў вышэйшых, навучэнцаў сярэдніх спецыяльных навучальных устаноў культуры і мастацтва / В.У.Дадзіёмава; Беларуская дзяржаўная акадэмія музыкі, Кафедра беларускай музыкі, Праблемная навукова-даследчая лабараторыя музыкі. – Мн.: БДАМ, 2001. – С.119-136. – (Музычная культура Беларусі).


Асабістыя прылады
Прасторы імёнаў

Варыянты
Дзеянні
Навігацыя
Прылады
На іншых мовах