Восіп Эмілевіч Мандэльштам
| Восіп Мандэльштам | |
| Імя пры нараджэнні: |
Іосіф Эмільевіч Мандэльштам |
|---|---|
| Дата нараджэння: | |
| Месца нараджэння: | |
| Дата смерці: | |
| Месца смерці: |
лагерны пункт Другая рэчка пад Уладзівастокам, Прыморскі край, РСФСР, СССР |
| Грамадзянства: | |
| Род дзейнасці: | |
| Кірунак: | |
| © Творы гэтага аўтара — несвабодныя. | |
Во́сіп Эмі́левіч Мандэльшта́м (Шаблон:Дата ў старым стылі, Варшава, Царства Польскае, Расійская імперыя — 27 снежня 1938, лагерны пункт Другая рачулка ля Уладзівастоку, РСФСР) — расійскі паэт, эсэіст, перакладчык і літаратурны крытык.
Змест |
Біяграфія[правіць]
Восіп Мандэльштам нарадзіўся 3 студзеня (15 студзеня паводле новага стылю) 1891 года ў Варшаве. Бацька, Эміль Веньямінавіч (1856—1938), быў майстрам пальчаткавай справы, быў купцом першай гільдыі, што давала яму права жыць па-за мяжой аселасці, нягледзячы на яўрэйскае паходжанне. Маці, Флора Восіпаўна Вярблоўская, была музыкантам.
У 1897 годзе сям’я Мандэльштамаў пераехала ў Пецярбург. Восіп атрымаў адукацыю ў Цянішаўскім вучылішчы (1900—1907), адной з найбольш прагрэсіўных тагачасных навучальных устаноў. У 1908—1910 вучыўся ў Сарбоне і ў Гейдэльбергскім універсітэце, у 1911—1917 (з перапынкамі) — на рамана-гярманскім аддзяленні гісторыка-філалагічнага факультэту Пецярбургскага ўніверсітэта.
У 1922 годзе ў Кіеве ажаніўся з Надзеяй Якаўлеўнай Хазінай і пераехаў у Маскву.
Творчасць[правіць]
Пачынаў паэтычную кар’еру як сімваліст, паслядоўнік найперш Поля Верлена і Фёдара Салагуба, а таксама папярэдніка сімвалістаў — Фёдара Цютчава. У канцы 1912 года ўвайшоў у «цэх паэтаў» — купку акмеістаў на чале з Сяргеем Гарадзецкім і Мікалаем Гумілёвым. Мандэльштам склаў маніфест гэтага руху «Ранак акмеізму» (апублікаваны ў 1919). Паэтычныя пошукі гэтага перыяду выявіла дэбютная кніга вершаў «Камень» (выдавалася тройчы: у 1913, 1916 і 1922).
Вершы часу Першай сусветнай вайны і бальшавіцкай рэвалюцыі (1916—1920) склалі другую кнігу «Tristia» («кнігу скрухаў», назва паходзіць ад Авідыя), якая выйшла ў 1922 годзе ў Берліне. У кнізе яскрава прасочваецца эвалюцыя ад акмеістычнага, рацыянальнага, да іррацыянальнага, да паэтыкі найскладанейшых асацыяцый.
З мая 1925 па кастрычнік 1930 настае перапынак у стварэнні вершаў. У гэты час піша прозу: аўтабіяграфія «Шум часу» (руск.: «Шум времени», 1923), «Егіпецкая марка» (руск.: «Египетская марка», 1927). У 1928 годзе надрукаваны апошні прыжыццёвы паэтычны зборнік «Вершы» (руск.: «Стихотворения»), а таксама кніга абраных артыкулаў «Пра паэзію» (руск.: «О поэзии»). Займаецца таксама перакладамі на рускую (19 кніг за 6 гадоў), працаваў карэспандэнтам у газеце.
У 1930 годзе Восіп вяртаецца да напісання вершаў. У іх дэманстратыўна парывае не толькі з савецкай рэчаіснасцю, але і з культурнай традыцыяй у цэлым і бярэ на сябе місію стварэння новай культуры, якая не абапіраецца на дасягненні папярэднікаў у эсэ «Размова пра Дантэ» (руск.: «Разговор о Данте»), 1933). У лістападзе 1933 года, на піку сваёй нянавісці да савецкага афіцыёзу, піша злую антысталінскую эпіграму «Мы живём, под собою не чуя страны…», за якую арыштаваны і накіраваны ў ссылку ў Чэрдынь на Урале. Пасля спробы самагубства пакаранне замененае на забарону пражывання ў вялікіх гарадах. Атрымаўшы дазвол выбраць іншае месца пасялення, Мандэльштам пераехаў у Варонеж (1934—1937).
Цягам наступных гадоў Мандэльштам напісаў некалькі вершаў, якія ўсхвалялі Сталіна (у тым ліку «Ода Сталіну»).
Апошнія гады жыцця[правіць]
У маі 1937 года атрымаў дазвол выехаць з Варонежу. 5 мая 1938 года паўторна арыштаваны ў падмаскоўі і абвінавачаны ў «контаррэвалюцыйнай дзейнасці». 2 жніўня прыгавораны да 5 гадоў выпраўленчых лагероў і накіраваны па этапе ў лагер на Далёкі Усход, дзе 27 снежня памёр ад тыфу.
Рэабілітаваны па справе 1938 года ў 1956, па справе 1934 года — у 1987[1]. Месцазнаходжанне магілы невядомае.
Ушанаванне памяці[правіць]
- У 2001 годзе ва Уладзівастоку быў адчынены помнік.
- 4 верасня 2008 года адчынены помнік у Варонежы.
- 28 лістапада 2008 года адчынены помнік у Маскве.
Літаратура[правіць]
- Восіп Эмілевіч Мандэльштам // Беларуская энцыклапедыя. У 18 т. Т. 10. Мінск, 2000. С. 77
Крыніцы і заўвагі[правіць]
Зноскі
- ↑ Даведка Генеральнай пракуратуры СССР(руск.) па кнізе: Юрий Кувалдин. Улица Мандельштама. Повести. Издательство «Московский рабочий», 1989, 304 с
Вонкавыя спасылкі[правіць]
- Успаміны Яўгена Мандэльштама аб паходжанні сем’яў Мандэльштам і Вярблоўскіх
- Сямейная біяграфія Мандэльштамаў
- Восіп Мандэльштам на сайце «Стихия»
- Восіп Мандэльштам у Анталогіі рускай паэзіі
- Біяграфія Восіпа Мандэльштама
- Восіп Мандэльштам // Электронная яўрэйская энцыклапедыя
- Асобы
- Пісьменнікі паводле алфавіту
- Нарадзіліся 15 студзеня
- Нарадзіліся ў 1891 годзе
- Нарадзіліся ў Варшаве
- Памерлі 27 снежня
- Памерлі ў 1938 годзе
- Памерлі ў Прыморскам краі
- Восіп Мандэльштам
- Рускамоўныя паэты
- Акмеізм
- Перакладчыкі Расіі
- Постаці расійскага літаратуразнаўства
- Памерлі ў месцах пазбаўлення свабоды
- Памерлі ад тыфа
- Рэпрэсаваныя савецкай уладай
- Рускамоўныя пісьменнікі XX стагоддзя
- Асобы на марках
