Воін-вызваліцель, Трэптаў-парк
| Манумент | |
|
Воін-вызваліцель
|
|
| Краіна | Германія |
| Горад | Берлін |
| Аўтар праекта | Скульптар Я. В. Вучэціч, архітэктар Я. Б. Белапольскі |
| Дата пабудовы | 1949 год |
| Воін-вызваліцель на Вікісховішчы | |
Воін-вызваліцель - манумент у берлінскім Трэптаў-парку. Скульптар А. В. Вучэціч, архітэктар Я. Б. Белапольскі. Адкрыты 8 мая 1949 года. Вышыня - 12 метраў.
Змест |
[правіць] Кампазіцыя
Цэнтрам кампазіцыі з'яўляецца фігура савецкага салдата з апушчаным мячом і дзіцем на руках, якія стаяць на абломках свастыкі. Лічыцца, што прататыпам для скульптара паслужыў савецкі салдат, ураджэнец вёскі Вазнясенка Цісульскага раёна Кемераўскай вобласці, Мікалай Масалаў, які выратаваў нямецкую дзяўчынку падчас штурму Берліна ў красавіку 1945 года.
[правіць] Рэстаўрацыя
Восенню 2003 года скульптура воіна была разабрана і адпраўлена на рэстаўрацыю. Вясной 2004 г. адрэстаўрыраваная скульптура вярнулася на сваё ранейшае месца.
[правіць] Галерэя
[правіць] У нумізматыцы і фалерыстыцы
-
Юбілейны медаль «Дваццаць гадоў перамогі ў Вялікай Айчыннай вайне 1941—1945 гг.» c выявай манумента ў Трэптаў-парку (1965 год)
-
Манета 10 марак ГДР c выявай манумента ў Трэптаў-парку (1985 год)