Вужовыя

З пляцоўкі Вікіпедыя.
Перайсці да: рух, знайсці
Вужовыя
Вуж звычайны
Вуж звычайны (Natrix natrix)
Навуковая класіфікацыя
Царства:

Жывёлы

Тып:

Хордавыя

Падтып:

Хрыбетныя

Клас:

Паўзуны

Атрад:

Лускаватыя

Падатрад:

Змеі

Сямейства:

Вужовыя

Навуковая назва

Colubridae (Oppel, 1811)

ITIS   174121
NCBI   8578

Вужовыя (Colubridae) — сямейства змей.

Самае вялікае сямейства рэптылій, якое ўключае больш за палову прадстаўнікоў падатрада змей. Уваходзіць 7-8 падсямействаў, больш за 200 родаў, каля 1700 відаў (больш за 60 % сучасных змей).

Пашыраны на ўсіх кантынентах, акрамя Антарктыды. Наземныя, рыючыя, дрэвавыя, паўводныя і водныя. Найбольш вядомыя: вуж звычайны, мядзянка, полазы, змяя-страла, змеі-яйцаеды.

Даўжыня ад 10 да 350 см. Выгляд і афарбоўка разнастайныя. Цела ўкрыта зверху аднароднай гладкай або рабрыстай луской, знізу брушнымі шчыткамі. Зубы шматлікія, у некаторых заднія верхнясківічныя больш буйныя і злучаны з ядавітай залозай. Зрэнка, як правіла, круглая. Развіта толькі правае лёгкае, левае можа быць рудыментарнае або наогул адсутнічае.

Кормяцца беспазваночнымі і дробнымі пазваночнымі. Здабычу душаць або паядаюць жывой.

Большасць вужовых яйцакладныя, ёсць яйцажывародныя.

Асабістыя прылады
Прасторы імёнаў

Варыянты
Дзеянні
Навігацыя
Прылады
На іншых мовах