Вуж звычайны

З пляцоўкі Вікіпедыя.
Перайсці да: рух, знайсці
Вуж звычайны
Natrix natrix (Marek Szczepanek).jpg
Навуковая класіфікацыя
Царства:

Жывёлы

Тып:

Хордавыя

Клас:

Паўзуны

Атрад:

Лускаватыя

Падатрад:

Змеі

Сямейства:

Вужовыя

Род:

Вужы

Від:

Вуж звычайны

Навуковая назва

Natrix natrix Linnaeus, 1758

ITIS   700799
NCBI   100823

Вуж звычайны (Natrix natrix) — від паўзуноў сямейства вужовых са значнай колькасцю падвідаў. Самы шматлікі і пашыраны від змей у Беларусі.

Змест

[правіць] Апісанне

Даўжыня цела 50-70, радзей да 100 см, хваста — каля 20 см, маса 80-300 г. Ад іншых змей вуж адрозніваецца дзвюма вялікімі жоўтымі, ярка-аранжавымі або белаватымі плямамі па баках галавы. Спіна шэрага, іншы раз амаль чорнага колеру. На брушку стракаты малюнак.

[правіць] Распаўсюджанне

Вуж звычайны распаўсюджаны амаль па ўсёй Еўропе (акрамя паўночнай часткі). Пашыраны на паўночным захадзе Афрыкі, а таксама ў Азіі аж да Усходняй Сібіры і Ірана. У Беларусі вуж сустракаецца практычна ва ўсіх рэгіёнах.

[правіць] Экалогія

Месцы яго знаходжання дастаткова разнастайныя і характарызуюцца высокай вільготнасцю. Найчасцей вужы трапляюцца па берагах вадаёмаў, ускрайках балот, на нізінных лугах сярод лясных масіваў, у поймавых алешніках і дубровах, на старых зарослых высечках. Вуж звычайны — дзённая жывёліна, палюе часцей за ўсё раніцай і пад вечар. Кормяцца вужы пераважна жабымі і рыбай, здыхліну не ўжываюць, палюючы выключна на жывую здабычу. У паўднёвых рэгіёнах у рацыёне вужа пераважаюць яшчаркі і мышы. Маладыя асобіны кормяцца апалонікамі, дажджавымі чарвякамі і малькамі рыб. Вуж распазнае здабычу выключна па яе руху. Ворагамі паўзуна з'яўляюцца драпежныя птушкі, вожык, кашачыя і таксама чалавек. Вужы часта трапляюць пад калёсы аўтамабіляў, грэючыся на сонцы на асфальтаваных дарогах.

На Беларусі да канца жніўня вужы назапашваюць тлушч, а з сярэдзіны верасня знаходзяцца ў спячцы. Зімуюць па адным або ў групамі ў норах пад пнямі, стагамі сена, падлогай хлявоў, у кучах смецця, падвалах. З зімоўкі вужы выходзяць звычайна ў красавіку. Кладка яек можа пачынацца ў канцы чэрвеня і нярэдка працягваецца ўсё лета. Самка кладзе ад 6 да 26 яек, перыяд развіцця яек ад 30 да 60 сутак. Вужаняты вядуць самастойнае жыццё, самцы дасягаюць полавай спеласці на трэці год, самкі — на чацвёрты або пяты.

[правіць] Літаратура

  • Земнаводныя. Паўзуны: Энцыклапедычны даведнік. Мн: БелЭн, 1996. ISBN 985-11-0067-6
Асабістыя прылады
Прасторы імёнаў

Варыянты
Дзеянні
Навігацыя
Прылады
На іншых мовах